Леанід Судаленка падчас сустрэчы ў Маладэчна 31 жніўня. Маладэчанская філія ПЦ “Вясна” 31 жніўня зладзіла сустрэчу з гомельскімі праваабаронцамі Андрэем Стрыжаком і Леанідам Судаленкам, вядомымі сваёй актыўнай дзейнасцю па абароне правоў працоўных на Гомельшчыне.

Па інфармацыі праваабаронцы Аляксандра Капуцкага тэма гутаркі была абраная адна з самых актуальных на гэты час – "Праца – права, а не абавязак і прымус".

Госці падзяліліся сваім досведам абароны людзей супраць "дармаедскага" дэкрэта, абмяняліся думкамі з прысутнымі адносна далейшага развіцця падзеяў у гэтай сферы працоўнага заканадаўства, адказалі на шматлікія пытанні.

Леанід Судаленка падчас сустрэчы ў Маладэчна 31 жніўня

Леанід Судаленка ў якасці прававога інспектара прафсаюзу РЭП напрыканцы сустрэчы правёў індывідуальныя кансультацыі з жахарамі Маладэчна.

Крыніца: "Праца – права, а не абавязак і прымус"