- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” днямі правялі традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай газет. У гэты раз спецвыпуск быў падрыхтаваны сумесна з рэдакцыяй газеты “Новы Час”. Спецыяльны выпуск пад назвай "Абараняй свае правы!” быў прысвечаны правядзенню мірных сходаў у Беларусі і абароне экалагічных правоў. Спецвыпуск акцэнтаваўся на абароне правоў на чыстае і навакольнае асяроддзя ў Брэсце, Светлагорску, Магілёве і Наваполацку. На вуліцах Мінску праваабаронцы і валанцёры "Вясны" Алесь Бяляцкі, Зміцер Салаўёў, Алена Лапцёнак, Юры Мяцельскі распаўсюджвалі спецвыпуск у пятніцу. Людзі ахвотна бралі газеты і цікавіліся тэмай абароны экалагічных правоў і мірных сходаў. Некаторыя людзі нават прасілі сфатаграфавацца з праваабаронцамі.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі назіральнік за парламенцкімі выбарамі Леанід Свецік звярнуўся са скаргай у Цэнтральную выбарчую камісію на адсутнасць у тэрытарыяльных і акруговых камісій электронных паштовых адрасоў, куды можна было б накіроўваць звароты.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязень Міхаіл Жамчужны правядзе бліжэйшыя 2-3 месяцы ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта “Віцебскай вясне” паведаміў праваабаронца Леанід Свецік, які атрымаў нядаўна ліст ад палітвязня.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае інтэрвію з праваабаронцамі, выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава «Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў у Беларусі», у прыватнасці, праекта «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку».
- Катэгорыя: Вясна
У першы дзень вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 8 верасня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі пікеты па зборы подпісаў.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка правёў параўнальны аналіз складу выбарчай камісіі Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года.
- Катэгорыя: Вясна
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" восьмага верасня адбылася канферэнцыя па тэме “Змены ў заканадаўства “Аб адтэрміноўках” і правы чалавека”. На мерапрыемстве абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з правам на адукацыю і яго суадносінамі з абавязкам бараніць краіну, а таксама была прынята адпаведная рэзалюцыя.
- Катэгорыя: Вясна
Што ж новага паказалі першыя этапы выбарчай кампаніі? Адказаць на гэтае пытанне можна вельмі простра – нічога. Нічога істотна новага. Усё адбываецца пад пільным кантролем выканаўчай “вертыкалі”, якая спраўна і без збояў робіць сваю з гадамі добра адладжаную працу.
- Катэгорыя: Вясна
6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, “Руху "За Свабоду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Cуддзя Гарадзенскага абласнога суда Зоя Нікольская з удзелам пракурора Сняжаны Дворнікавай разгледзела скаргу Аб'яднанай грамадзянскай партыі на неўключэнне ў склад камісій яе сябраў. Інтарэсы рэгіянальнай структуры на судзе прадстаўляў Павел Драчоў. Ён падтрымаў выкладзенае ў скарзе: Гарадзенская філія АГП вылучала шэсць сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную і акруговыя выбарчыя камісіі. У ТВК быў вылучаны Ігар Канстанцінавіч Банцар, у акруговыя выбарчыя камісіі: па Гарадзенскай Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50 – Павел Драчоў, Гарадзенскай-Цэнтральнай №51 – Ежы Грыгенча, Гарадзенскай-Ленінскай №52 – Сяргей Улановіч, Івейскай №54 – Іван Сташкевіч, Смаргоньскай №59 – Мікалай Уласевіч. Аніводны з гэтых вядомых людзей не быў уключаны ў склад ТВК і АВК.