Падчас паседжаньня ў аблвыканкаме. Фота з сайта "Віцебскай Вясны" Як паведамляе "Віцебская Вясна", 1 верасня на сумесным паседжанні Віцебскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў былі сфармаваныя Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў у парламент, а таксам 14 акруговых выбаркамаў.

У кожнай камісіі будзе працаваць па 13 членаў. Аднак прадстаўнікі палітычных партыяў прадстаўленыя ў камісіях мінімальна. Напрыклад, са 195 членаў у склад камісій увайшлі толькі тры чалавекі з партыі левых “Справядлівы свет”, а з партыі БНФ – два яе сябры. Па адным сябру ў камісіях будуць мець Аб'яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Такім чынам, у выбаркамах будуць працаваць толькі сем прадстаўнікоў апазыцыйных партый – 3,6% ад агульнай колькасці членаў камісій. Але калі ўзгадаць, што на парламенцкіх выбарах у 2016 годзе ў камісіі трапілі толькі два апазыцыянеры, то ў гэтым – відавочны прагрэс.

Упершыню за гісторыю электаральных кампаній магчымасьць папрацаваць у акруговых камісіях атрымалі два прадстаўнікі апазыцыйнага “Руху за Свабоду”. Між тым, тры заяўленыя прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” ў камісіі ўключаныя не былі.

У Віцебскую абласную камісію быў уключаны і прадстаўнік РПГА “Беларускі Хэльсінкскі камітэт” Павел Левінаў.

Большасць жа членаў у абласной і акруговых камісіях - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, якія не маюць да палітыкі нават ускоснага дачынення, такіх як “Чырвоны Крыж", БРСМ, “Беларускі саюз жанчын”, “Фонд міру”, вэтэранская арганізацыя ды іншых. .

У цэлым фармаванне выбарчых камісій прайшло ў штатным рэжыме. У іх складзе апынуліся, за рэдкім выключэннем, правераныя людзі, якія праз тры месяцы маюць даць уладам патрэбны вынік.

Крыніца: Фармаванне выбарчых камісій на Віцебшчыне прайшло ў штатным рэжыме