- Катэгорыя: Вясна
Тыдзень супраць смяротнага пакарання працягваецца. Перад фестывалем «Рок за жыццё», які адыграў у гэтую нядзелю ў Магілёве, мы распыталі яго наведвальнікаў і наведвальніц пра іх стаўленне да смяротнага пакарання. Пытанне наша было вельмі простым і лаканічным: «ЗА/СУПРАЦЬ смяротнага пакарання і чаму?». Многія адмаўляліся фатаграфавацца, і публікаваць сваё меркаванне з-за таго, што яны працуюць на дзяржаўнай службе. Баяцца праблем на працы. Такіх мы налічылі пяць чалавек. І, дарэчы, усе яны былі супраць смяротнага пакарання. Іншыя ж актыўна пагаджаліся пагутарыць на гэтую тэму. З 13 апытаных — усё выступілі супраць смяротнага пакарання, абгрунтоўваючы гэта рознымі аргументамі. Вось што з гэтага атрымалася.
- Катэгорыя: Вясна
У Менску праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню супраць смяротнага пакарання. На пляцоўцы Тэрыторыя правоў адбыўся прагляд фільма польскага рэжысера Кшыштафа Кесьлёўскага “Кароткі фільм пра забойства”. Фільм з’яўляецца часткай цыкла з дзесяці тэлевізійных фільмаў пад назвай “Дэкалог”. Сам рэжысер тлумачыць задуму наступным чынам:
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтр «Яе правы» ў кааліцыі з грамадскім аб'яднаннем «Радзіслава» падрыхтаваў справаздачу па ажыццяўленню гендэрнай роўнасці і захаванню правоў жанчын у Беларусі ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА). Сістэма такая: кожная дзяржава павінна даваць справаздачу перад Камітэтам па правах чалавека ААН аб тым, наколькі яно выконвае стандарты правоў чалавека. Для Беларусі гэты момант запланаваны ў рамках трэцяга раўнда УПА. Акрамя «афіцыйных» дзяржаўных дакладаў няўрадавыя арганізацыі (т. зв. «трэці сектар») падаюць свае альтэрнатыўныя даклады. Гэта дазваляе ацаніць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне з іншага боку, якую можа не ўлічыць «афіцыйнае» меркаванне дзяржавы. Поўную версію сумеснага справаздачы "Яе правоў» і «Радзіслава» можна паглядзець тут.
- Катэгорыя: Вясна
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч прааналізаваў пяць выпадковых складаў участковых выбарчых камісій на тэрыторыі Барысаўскай гарадской акругі №62. Для аналізу ён узяў УВК, размешчанных на тэрыторыі школ. Назіральнік параўнаў сёлеташні склад УВК са складам УВК на папярэдняй парламенцкай кампаніі-2016 года. Таксама Алег Мацкевіч прааналізаваў склад УВК па працоўнай (вытворчай) прыкмеце. Вось асноўныя высновы па складу УВК у параўнанні з выбарамі-2016 года:
- Катэгорыя: Вясна
8 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску прадстаўнікі апазыцыйных парый БНФ і АГП спрабавалі абскардзіць неўключэньне сваіх сябраў у склад участковых выбарчых камісій, піша "Віцебская Вясна". Суд скаргі не задаволіў.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля Плошчы-2010 беларуская адвакатура спазнала наймоцны ў гісторыі краіны ўдар рэпрэсій: адвакаты незалежных кандыдатаў былі жорстка выкінутыя з прафесіі. Пад гэты ўдар трапіла і Тамара Сідарэнка, якая проста сумленна выконвала сваю працу.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтральная камісія паведаміла, колькі вылучана кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Усяго вылучана кандыдатаў 703. Дакументы не былі прынятыя ад 121 вылучэнца.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскім назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі ў праве прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах, што сабралі ініцыятыўныя групы за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. Назіральнік Віктар Сазонаў атрымаў такую адмову з акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51 за подпісам старшыні Сяргея Рапіна. У адказе сказана, што прысутнасць назіральнікаў пры прыправерцы подпісаў Выбарчым кодексам на прадугледжана.