- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 16 лістапада, у Беларусі скончылася датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Дзень выбараў прызначаны на 17 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 16 лістапада, у Беларусі скончылася датэрміновае галасаванне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Дзень выбараў прызначаны на 17 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
На участку №3 па Полацкай-Сельскай акрузе №28 у кабіне для галасавання вісіць “лісток-падказка”, як трэба галасаваць: птушачка стаіць якраз у тым квадраце, дзе ў бюлетэні будзе імя праўладнага кандыдата. Назіральніца кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат звярнула ўвагу членаў камісіі на гэты факт, на што тыя сарамліва адвялі вочы, сказалі, што нічога не ведаюць і выклікалі старшыню камісіі. Назіральніца ўказала старшыні на парушэнне і папрасіла прыбраць лісток з кабінкі. Таксама яна збіраецца паведаміць пра гэты факт ў акруговую выбарчую камісію. Таксама Валянціна Болбат паведамляе, што галасуюць актыўна, ў прыватнасці пенсіянеры ідуць, каб “выканаць свой абавязак”. Некоторыя людзі кажуць, што ім мякка параілі прагаласаваць датэрмінова.
- Катэгорыя: Вясна
16 лістапада ў 18.00 апазіцыйныя палітыкі заклікалі людзей прыйсці ў другі раз на "Сустрэчу свабодных людзей", правядзенне якой плануецца на плошчы Свабоды ў Мінску. Там жа ў гэты час адбываецца агітацыйны пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Юга-западнай акрузе №99.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Мацкевіч паведаміў, што ў Барысаве на ўчастку №24 у пратаколе па выніках чацвёртага дня датэрміновага галасавання камісія пазначыла колькасць выданых бюлетэняў — 526. Згодна выбарчаму заканадаўству кожны дзень датэрміновага галасавання мусіць быць аформлены асобным пратаколам.
- Катэгорыя: Вясна
"Беларуская асацыяцыя журналістаў" ўсім незалежным журналістам на час выбараў прыгадвае тэлефоны, на якія можна звяртацца падчас пазаштатных сітуацый. Як кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі "Радыё Рацыя", гэта звычайная практыка. Падчас кожных кампаній арганізацыя актывізуе кантакты, куды журналісты могуць звяртацца па дапамогу.
- Катэгорыя: Вясна
На 22-м выбарчым участку ў Бабруйску 14-га лістапада падчас абедзеннага перапынку сакратар Юлія Фурман зачыніліся з скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Як піша “Бабруйскі кур’ер”, жанчына катэгарычна адмаўлялася выходзіць адтуль. Што яна там рабіла - назіральнікам невядома.
- Катэгорыя: Вясна
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць інфармацыю пра прымус студэнтаў і работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў да датэрміновага галасавання. У Полацкім дзяржаўным універсітэце студэнтаў першых і другіх курсаў куратары масава прымушалі галасаваць датэрмінова. У прыватнасці, такая інфармацыя прыйшла з фінансава-эканамічнага факультэта. Прозвішча аднаго з куратараў - Іванковіч.
- Катэгорыя: Вясна
17 лістапада ў Беларусі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары. Пачынаючы з 1995 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як свабодныя і канкурэнтныя. Чаму, нягледзячы на татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Алесь Бяляцкі: Мы, праваабаронцы, "Вясна" і Беларускі Хельсінскі камітэт, зараз назіраем за працэсам выбараў, назіралі папярэднія паўтара месяца, кожны тыдзень робім справаздачы па нашых назіраннях. Гэта, вядома ж, не выбарчы працэс. Гэта хутчэй за ўсё такая фасадная кампанія, якая моцна нагадвае выбары, якія праходзілі ў Савецкім Саюзе.Сістэма выбараў (мы іх называем «выбары ў двукоссях») вось ужо амаль 20 гадоў сфарміравана такім чынам, што ўлады цалкам кантралююць гэты працэс, і тут нават мыш не прапаўзе ў гэтай нашай выбарчай гонцы. Усе выбарчыя камісіі кантралююцца ўладамі, там няма прадстаўнікоў дэмакратычных незалежных арганізацый або жа незалежных палітычных партый.Плюс папярэдняе галасаванне, на якое ў нас заганяюць практычна сілай служачых, вайскоўцаў, студэнтаў, міліцыю, і гэта папярэдняе галасаванне ідзе пяць дзён перад днём выбараў, нічым не абмяжоўваецца. Любы чалавек можа прагаласаваць, калі ён мае хоць нейкі дакумент....
- Катэгорыя: Вясна
Аб’яднаны агітацыйны пікет, які правялі 15 лістапада ў Гомелі ініцыятыўныя групы многіх апазіцыйных кандыдатаў ў дэпутаты, не абыйшоўся без інцыдэнтаў. Калі пад вечар сталі збірацца людзі на пляцоўцы каля «Еўраопту», што па вуліцы Хатаевіча, на вуліцы раптам знікла электрычнае асвятленне.