Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» працягвае паступаць інфармацыя пра інцыдэнты з мінскай школы №159. Як паведамляе назіральнік па ўчастку №390 Аляксей Лойка, сябры камісіі, думаюць, як пазбавіць яго акрэдытацыі. Ён з раніцы ўжо паспеў адправіць дзевяць скаргаў на дзеянні сябраў участковай камісіі №390 па Мінскім-Заходняй выбарчай акрузе №102. Пра ўсе парушэнні імі выбарчага заканадаўства было напісана ў тых публікацыях:

У Мінску назіральніцу ад "Руху за Свабоду" Ганну Толчыкаву, якая назірае на ўчастку №589 па Усходняй акрузе №107, з дапамогай міліцыянта фактычна выштурхнулі з участку. Старшыня камісіі Наталля Баравік (дырэктарка цэнтру дзяцей і моладзі "Светач", у будынку якога і знаходзіцца ўчастак) уручылі Ганне акт, складзены яшчэ 13 лістапада. У ім дзяўчыну абвінавачваюць у тым, што яна вяла аўдыёзапіс на ўчастку і нібыта пагражала сябрам камісіі турэмнымі тэрмінамі. Да таго ж, яна "стварала напружаную абстаноўку" на ўчастку, "неаднаразова называла сябраў камісіі злачынцамі". 

Аляксандр Комар. Фота з сацыяльных сетак Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына рэкамендавала газеце "Бабруйскае жыццё" апублікаваць праграму кандыдата ад АГП Аляксандра Комара, якую раней не надрукавалі з-за фразы «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні". Пра гэта, як паведамляе TUT.BY, гаворыцца ў афіцыйным адказе кіраўніка ЦВК на скаргу Комара.

Эмір-Усэйн Куку. Фота Антон Наумлюк Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой заклікае расійскія ўлады адмяніць прысуд праваабаронцу Эміру-Усэйну Куку і вызваліць яго ў паскораным парадку.

Па інфармацыі назіральнікаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", на ўчастку №296 па Паўднёвай-Заходняй выбарчай акрузе №99, які знаходзіцца ў інтэрнаце №10 Белдзяржуніверсітэта (Мінск, вул. Курчатава, 8), у трэці дзень датэрміновага галасавання адбываецца масавы "загон" студэнтаў.          Паведамляецца, што раней прадстаўнік адміністрацыі БДУ збіраў студэнтаў і загадваў ім галасаваць датэрмінова. Цяпер загадчыца інтэрната сядзіць на вахце і кожнаму, звяртаючыся па прозвішчам, кажа каб ён пайшоў і прагаласаваў на выбарчым участку. Назіральнік, кажа, што студэнты баяцца, што калі яны не прагаласуюць, то іх могуць не пусціць у інтэрнат, што здаралася на папярэдніх выбарах.

Аксана Аніскевіч. Скрыншот з відэа. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся з заявай у Пракуратуру Заводскага раёна Мінска з нагоды прымусу да датэрміновага галасавання з боку выкладчыцы БДЭУ, прыкметы якога праглядаюцца ў відэазапісе, размешчанага на сайце Радыё Свабода і іншых СМІ.

Смаргонскі райвыканкам лічыць сустрэчу з праўладным кандыдатам грамадска важным мерапрыемствам, дзеля якой у школьнікаў адабралі міжурочныя перапынкі. Смаргонскі назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Дзергачоў яшчэ у канцы мінулага месяца  звярнуўся ў Смаргонскі райвыканкам з заявай аб тым, што праўладным кандыдатам у дэпутаты Віктарам Свілай запланаваны сустрэчы з выбаршчыкамі у школах №1 і №7 Смаргоні ва ўрочны час гэтых школ.

Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца ў Мінску 18 лістапада. 

Дзьмітрый Казлоў у абласной камісіі Віцебская абласная выбарчая камісія 13 лістапада не задаволіла скаргу блогера Дзмітрыя Казлова (Шэры Кот) на рашэнне выбарчай камісіі Аршанскай гарадской акругі №25, якая 8 лістапада пазбавіла яго статусу кандыдата ў дэпутаты. Блогер збіраецца звярнуцца ў абласны суд. Пра гэта паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны".

Кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» працягвае паступаць інфармацыя пра інцыдэнты з мінскай школы №159. Як паведамляе назіральнік па ўчастку №390 Аляксей Лойка, сябры камісіі, думаюць, як пазбавіць яго акрэдытацыі. Ён з раніцы ўжо паспеў адправіць дзевяць скаргаў на дзеянні сябраў участковай камісіі №390 па Мінскім-Заходняй выбарчай акрузе №102. Пра ўсе парушэнні імі выбарчага заканадаўства было напісана ў тых публікацыях: