Генадзь Фядыніч у Менгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна". Год таму, 24 жніўня 2018 года суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.  

Леанід Свецік. Фота: budzma.by Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебска Леанід Свецік звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай, у якой запытаўся дазволу на правядзенне відэафіксацыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Палаты прадстаўнікоў, працы выбарчых камісій на ўсіх стадыях выбарчага працэсу, а таксама фіксацыю на ціфравую відэакамеру галасавання грамадзянаў на ўчастках.

Пікет у Гомелі. Ілюстратыўнае фота. Пэўную лібералізацыю адзначаюць назіральнікі з месцамі забароненымі для пікетавання пры зборы подпісаў выбаршчыкаў у Гомеля.

Памятаеце гісторыю жыхара Фаніпаля Дзмітрыя Шчаглова, на якога завялі адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 23.34 КаАП за збор подпісаў пад скаргай на мясцовае ЖКГ? Нарэшце справядлівасць перамагла. Дзмітрый Шчаглоў паведаміў «Вясне», што абсурдную справу супраць яго закрываюць. Гэтая гісторыя ярка ілюструе, як грамадскі рэзананс можа працаваць і рэальна дапамагаць людзям. Фота ўзята са старонкі Дзмітрыя Шчаглова ў сацсетках

Сяргей Улановіч, фота з Facebook Да гарадзенскіх праваабаронцаў звярнуўся актывіст Гарадзенскай філіі АГП Сяргей Улановіч, які ад партыі быў вылучаны ў склад акруговай камісіі №52.

У выбарчую акругу №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў уваходзяць Смаргонскі і Астравецкі раёны.

Пікет у Магілёве 25 жніўня. Фота: mspring.online На стадыёне завода штучнага валакна ў Магілёве двое юнакоў пратэставалі на вачах у журналістаў і людзей у цывільным. Пікет адбыўся 25 жніўня і быў узгоднены папярэдне з уладамі горада.

Як паведамляе "Наша ніва", цягам жніўня на аўтобусных прыпынках у Светлагорску былі расклееныя наступныя ўлёткі: 

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік перад судом. Фота: ПЦ "Вясна". Год таму – 24 жніўня 2018 – суд Савецкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.