Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў адмову ад адміністрацыі папраўчай калоніі №9 у Горках на сваю просьбу аб кароткачасовым спатканні з палітвязнем Міхаілам Жамчужным. Спатканне не даюць, бо Жамчужны “не мае ніякіх выключных абставінаў для яго атрымання”, паведамляе "Віцебская Вясна".

Скрын з афіцыйнага сайту Гомельскага аблвыканкаму На афіцыйным сайце Гомельскага аблвыканкама 27 жніўня  з'явілася інфармацыя перадвыбарчага характару на беларускай мове. Такое стала магчымым пасля звароту ў аблвыканкам доўгатэрміновага назіральніка па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35, ўдзельніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леаніда Судаленкі.

Сваякі непаўнагадовых асуджаных па арт. 328 Крымінальнага кодэкса (рух «CHILDREN-328») напісалі адкрыты ліст кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай пасля нядаўняй гучнай нарады Аляксандра Лукашэнкі «Па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў». Нагадаем, на нарадзе кіраўнік дзяржавы даў указанні Качанавай фіксаваць факты фальсіфікацыі доказаў па крымінальных справах:

БНП Форуму грамадзянскай супольнасці распаўсюдзіла заяву аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.

Барыс Змітровіч. Фота: ПЦ "Вясна". Больш за паўтары гады цягнецца справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.

26 жніўня 2019 года ў Мінску ў Кіеўскім скверы прайшоў адзіночны пікет супраць "Закона аб адтэрміноўках"

28 жніўня 2019 года ў Мінску ў Кіеўскім скверы прайшоў адзіночны пікет супраць "Закона аб адтэрміноўках"

Вакзал у Калінкавічах. Фота: history.rw.by У Калінкавічах вызначылі месцы, дзе забаронена ставіць пікеты для збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Дзмітрый Серада ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". 21 жніўня мінскі доктар-педыятар Дзмітрый Серада, у кватэру якога тры гады таму па памылцы ўварваўся АМАП, атрымаў ліст ад Следчага камітэту за подпісам старэйшага следчага СК М.А. Кіслага. У ім паведамлялася, што 19 жніўня СК прыняў чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Райвыканкамы па Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх афіцыйных сайтах рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.