Мурал на адным з будынкаў у Мінску, які знішчылі ўлады. Фота: generation.by Актывіст і блогер з Маладэчна Руслан Кісялёў  размясціў у сацыяльных сетках адказ на электронную петыцыю з патрабаваннем ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі, дасланую ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

ЗША прызнаюць мірнае правядзенне парламенцкіх выбараў 17 лістапада ў Беларусі і вялікую колькасць акрэдытаваных мясцовых і міжнародных назіральнікаў. Аднак высновы міжнародных місій пра тое, што «асноўныя свабоды былі праігнараваныя і цэласнасць выбарчага працэсу не была належным чынам гарантаваная», выклікаюць у ЗША трывогу. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту, якую цытуе TYT.BY.

Фота: Reuters У Еўрапарламенце лічаць, што парламенцкія выбары ў Беларусі «ізноў былі азмрочаныя шэрагам злоўжыванняў і недахопаў», піша TUT.BY.

Як паведамляе Еўрапейская служба знешніх дзеянняў, парламенцкія выбары, якія адбыліся 17 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь, прайшлі ў цэлым спакойна. Тым не менш, яны сталі страчанай магчымасцю для правядзення выбараў у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў, паведамляе "Радыё Рацыя". І разглядзела скаргу ад экс-кандыдата Жанны Гасцяевай. Яна не аднойчы паведамляла пра няроўнасць магчымасцяў праўладных і незалежных кандыдатаў пры агітацыі, выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу акруговымі камісіямі пры сустрэчы з выбаршчыкамі, а таксама не дапушчэнне да спраўджвання выбарчых бюлетэняў назіральнікамі ў дзень выбараў.

На наступны дзень пасля выбараў Мінская гарадская камісія  працы камісіі было правяла паседжанне па ўстанаўленню вынікаў выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па мінскіх акругах. На ім папрысутнічаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Пашкевіч. Старшыня гарвыбаркама Дзмітрый Шаўцоў канстатаваў, што выбары адбыліся ва ўсіх акругах. На думку камісіі, галасаванне ў Мінску прайшло ў «дэмакратычнай атмасферы». На пасяджэнні быў зачытаны пералік кандыдатаў, якія ў сваіх акругах набралі найбольшую колькасць галасоў. Мы склалі Топ-10 дэпутатаў, у якіх па пратаколах акруговых камісій самы вялікі працэнт галасоў ад колькасці якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Як паведамляецца на сайце БХД, кандыдаты ў дэпутаты ад Маладых хрысціянскіх дэмакратаў – Ігар Лабкоў (Заслаўская акруга № 77), Надзея Гацак (Чкалаўская акруга №96) і Валянцін Фралоў (Васняцоўская акруга № 93) – 19 лістапада падалі заявы ў Цэнтральную выбарчую камісію пра тое, што адмаўляюцца прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў. 

Падлік галасоў на выбарчым участку ў Мінску. «Наша Ніва» працягвае аналізаваць вынікі парламенцкіх выбараў, апублікаваныя на сайце ЦВК. Сёння ў цэнтры ўвагі вынесеныя з участкаў бюлетэні.

Павел Сапелка. Фота: svaboda.org Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка разабраў скандальны выпадак з дырэктаркай дзіцячага садка, чый пад’езд абляпілі улёткамі пра фальсіфікацыі на выбарах. Падрабязна - на сайце mspring.online.

Незалежны назіральнік з Баранавіч Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію з нагоды парушэння выбарчага заканадаўства.  Сяргей Гоўша назіраў на ўчастку №23 Баранавіцкай-Усходняй акругі, які мясціўся ў гімназіі №2. Літаральна за 10 хвілін да пачатку падліку галасоў ён звярнуўся да намесніка старшыні камісіі Віталя Папка з прапановай устанавіць хоць адзін стол для назіральнікаў, бо без стала немагчыма нічога напісаць (ні скрагаў, ні заметак). У адказ ён пачуў: “Вы замінаеце ммне парцаваць, я Вас зараз выганю!”. Гоўша вельмі абураны такімі паводзінамі намесніка старшыні камісіі. Ён нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса назіральнікі маюць права звяртацца да старшыні ці намесніка з прапановамі па пытаннях арганізацыі галасавання.