Чацвёрты дзень датэрміновага галасавання не прынёс нічога новага. Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамляюць аб завышанай яўцы выбаршчыкаў з участкаў для галасавання. Зноў упісаныя ўчастковымі камісіямі ў пратаколы дня дадзеныя аб выдадзеных бюлетэнях не супадаюць з фактычнай яўкай беларусаў на ўчасткі.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». -  рашэннямі мясцовых выканкамаў былі створаныя добрыя ўмовы для правядзення перадвыбарчай агітацыі: колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты павялічылася ў параўнанні з выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2016 года; у большасці выбарчых акруг для агітацыйных масавых мерапрыемстваў выканкамы вызначылі любыя прыгодныя для гэтых мэтаў месцы, за выключэннем некаторых абмежаванняў; месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў былі зручнымі, колькасць памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбарцамі таксама павялічалася ў параўнанні з выбарамі 2016 года;

Як паведамляюць студэнты з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, іх прымушаюць датэрмінова абіраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Кажуць, калі яны не прагаласуюць загадзя, то на іх будуць складаць акты па розным дробязям.  Студэнты скардзяцца, што іх спыняюць на ўваходзе ў інтэрнат і кажуць пайсці прагаласаваць, а таксама ўказваюць на тое, што ў інтэрнаце №4 абвешчана “ваеннае становішча” да 17 лістапада.

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомы шматлікія факты "загонаў" студэнтаў на датэрміновае галасаванне на выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. За гэта ім абяцаюць выходныя, адгулы, адсутнасць праблемаў на вучобе, у інтэрнатах і пры размеркаванні. "Новы Час" з кампаніяй "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распытаў студэнтаў БНТУ, чаму яны пагаджаюцца галасаваць датэрмінова. 

Мікалай Дзядок “Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада, як ГУБАЗіК змагаецца з маімі сацсеткамі” — напісаў Мікалай Дзядок у сваім тэлеграм-канале. 11 лістапада ён даведаўся, што суд Фрунзенскага раёну вынес рашэнне пакараць яго штрафам у памеры 1020 рублёў за допіс у сацыяльнай сетцы “Укантакце”, а менавіта за выкарыстаныя там “чатыры літары”.

Сёння на 18.00 у Мінску на Кастрычніцкай плошчы запланавана масавая акцыя "Сустрэча свабодных людзей", якую ў мінулую пятніцу анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь". Зранку плошчу абгарадзілі стужкамі, шмат спецтэхнікі, праход забаронены. Па афіцыйнай версіі, для ўсталявання навагодняй елкі.  

Уладзімір Лабковіч Каардынатар кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў этап правядзення датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах, які праходзіць з 11 па 16 лістапада.

Уладзімір Лабковіч Каардынатар кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў этап правядзення датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах, які праходзіць з 11 па 16 лістапада.

Сяргей Гоўша. Фота з архіву. Яшчэ ў далёкім 2012 годзе праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Ён не пагадзіўся з рашэннем суда і вырашыў яго абскардзіць. Але для абскарджвання трэба аплочваць дзяржаўную пошліну, на якую грошай у Сяргея Гоўшы не было.

Выбарчая камісія прыняла рашэнне пазбавіць акрэдытацыі назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкінуць бюлетэнь. Гэта адбылося ў прысутнасці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаваньні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша "Радыё Свабода".  Юрый Вашчанчук назіраў ад кампаніі «Права выбару» на ўчастку № 37 Берасцейскай-Усходняй акругі № 3. Ён ужо меў папярэджанне ўчастковай камісіі ад 14 лістапада. Само рашэнне Юрыю Вашчанчуку не выдалі. Але ён распавёў, што яго абвінавачвалі ў тым, што ён «перашкаджае выбарчаму працэсу», «падыходзіць да скрыняў», «кепска камунікае з членамі камісіі».