Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ

Людміла Кучура. Фота: svaboda.org Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.

Лагатып кампаніі "Пратэст BY" Актывісты, якія выступаюць супраць нядаўна прынятага закону “Аб адтэрміноўках, працягваюць сутыкацца з ціскам з самых розных бакоў. Як паведамляе “Радыё Свабода”, на днях навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафэсійна-тэхнічнага каледжа Аляксей Маісееў падаў заяўку ў Магілёўскі гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікета. Яго мэта — праінфармаваць грамадзян пра новы закон, які тычыцца службы ў войску.

Сёння, 16 жніўня, у Эканамічным судзе горада Мінска працягваецца разгляд справы па скарзе газеты “Вячэрні Магілёў”, рэдакцыя якой аспрэчвае рашэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму.  Нагадаем, раней камісія ўгледзела прыкметы экстрэмізму ў двух матэрыялах выдання, у якіх ішла гаворка пра гвалт над ЛГБТ-людзьмі: «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» і «У ва што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў». На падставе рашэння камісіі Ленінскі РАУС Магілёва пачаў у дачыненні да газеты адміністрацыйны працэс па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць). Падчас судовых разбіральніцтваў у судзе Ленінскага раёна г. Магілёва юрыст выдання Станіслаў Леўчанка заявіў, што «Вячэрні Магілёў» абскарджвае рашэнне экспертнай камісіі. На падставе гэтага суддзя Аляксандр Бушкевіч часова прыпыніў разгляд справы ў магілёўскім судзе.

Віталь Манько. Фота: "Палеская вясна". 20 жніўня ў судзе Мазырскага раёна адбудзецца чарговае паседжанне па справе калінкавіцкага блогера Віталя Манько. Яго вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды «Элеўрус».

Мемарыяльная шыльда на Кабыляцкай гары. Фота з сайта: kobylaki.by Грамадская ніцыятыва "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" стварыла адмысловы сайт, на якім размешчаная інфармацыя пра месца масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы і пададзены спісы закатаваных.

Алена Анісім, фота БелаПАН Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім сустрэлася ў турме №4 Магілёва са зняволеным Пятром Кучурам пасля просьбы яго жонкі Людмілы і кіраўніцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раісы Міхайлоўскай.

Як паведамляе "Гомельская Вясна", 13 жніўня судовая калегія Гомельскага абласнога суда абвясціла перапынак у справе высылаюць з краіны на 10 гадоў мае від на жыхарства жыхара райцэнтра Хойнікі Сяргея Рэзчык. Нагодай перапынку стаў запыт дадатковых дакументаў у аддзялення па грамадзянстве і міграцыі мясцовага РАУС. Сяргей Рэзчык. Фота: Leanid Sudalenka

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі 14 жніўня распавяла прадстаўнікам СМІ аб тым, што перадвыбарчая агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Паколькі іх вылучэнне завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. Гэта значыць, перадвыбарчая агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць раней за гэты тэрмін, то ён зможа прыступіць да агітацыі. "Але ўсё роўна гэта сярэдзіна кастрычніка", - цытуе словы кіраўніцы ЦВК БелТА

Гарадскі транспарт на вуліцах Оршы. Фота: gorodorsha.by “Грамадскі транспарт Оршы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўвае толькі расейскую мову ў сваёй працы. Беларуская мова, на якой раней абвяшчаліся прыпынкі ў аўтобусах, адсутнічае як у абвестках, так і ў раскладах на прыпыначных пунктах”, – гаворыцца ў петыцыі, якая з'явілася на інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад”.