У Мінску 5 снежня распачаўся пяты па ліку Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus аб правах чалавека“Межы (не)свабоды” — тэма пятага фестываля. Тут “не” адмыслова ўзята ў дужкі, бо паняцце свабоды неадназначнае. Пра тое, як прайшоў першы дзень фестываля — у нашым рэпартажы. WATCH DOCS Belarus урачыстай прамовай адкрыў праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда:

Суд Маскоўскага раёна Мінска. Суд Маскоўскага раёна Мінска распачынае 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе. Дзень таму ў Цэнтральным судзе разгледжаныя 8 адміністрацыйных спраў, заведзеных на актывістаў па арт 23.34 і 17.1 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 7 650 рублёў.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Мінгарвыканкам забараніў пікеты супраць хатняга гвалту ў Мінску. Мерапрыемства планавалася 9 і 10 снежня ў Кіеўскім скверы ў межах кампаніі "16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту". Заяўнікамі выступалі прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы і прадстаўніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!"

10 снежня адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека. У гэты дзень на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Што рыхтуюць праваабаронцы “Вясны” да Дня правоў чалавека?

Праваабаронца Віктар Сазонаў. Праваабаронца Віктар Сазонаў піша на "Гарадзенскай Вясне"  аб тым, як гарадзенскія актывісты, праваабаронцы і назіральнікі спрабававалі дамагчыся раўнапраўя дзвух дзржаўных моў падчас выбарчай кампаніі 2019 года і што з гэтага выйша.

Дзяніс Урбановіч (па цэнтру) у судзе Цэнтральнага раёна Адміністрацыйную справу лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча і яго брата Максіма Урбановіча разгледзелі сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Абаронцаў Курапатаў вінавацяць у дробным хуліганстве па арт. 17.1 КаАП.

Аксана Юшкевіч. Скрыншот з відэароліка. Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня. 

З 5 па 13 сьнежня ў Менску пройдзе V Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus, піша "Радыё Свабода". Сёлета тэмай фэстывалю стане «крохкае паняцьце свабоды, асабістай прасторы і нормы ўмяшаньня ў іх грамадзтва і дзяржавы». Усяго будзе прадстаўлена 25 фільмаў дакумэнталістаў з усіх кантынэнтаў. У чым адметнасьці пятага фэстывалю, Свабодзе расказала яго арганізатарка Тацяна Гацура-Яворская.

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, у разглядзе адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Юрыя Беленькага абвешчаны перапынак да 9 снежня. Такое рашэнне 3 снежня вынес суддзя суда Менскага раёна Віктар Шаўцоў.