Суд Маскоўскага раёна Мінска распачынае 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе. Дзень таму ў Цэнтральным судзе разгледжаныя 8 адміністрацыйных спраў, заведзеных на актывістаў па арт 23.34 і 17.1 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 7 650 рублёў.
Вынікі судоў, якія адбыліся ў Мазыры і Берасці высвятляюцца.
Што вядома праваабаронцам сёння?
Максім Вінярскі, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 3 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 09.15.
Наста Гусева, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 10.15;
Арцём Чарняк, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 10.15;
Яўген Афнагель, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 10.15;
Вольга Нікалайчык, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска;
Зміцер Казлоў, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска; Пачатак - 10.15;
Андрэй Войніч, складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 14.15.
Наталля Саматыя, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 14.15.
Судны чацвер: разгляд спраў удзельнікаў мітынгаў і шэсцяў падчас выбарчай кампаніі
Крыніца: Працяг ганебнай эпапеі: суды над удзельнікамі мірных сходаў 6 снежня