- Катэгорыя: Вясна
Валанцёрская каманда «Магілёўскай вясны» MAYDAY вырашыла адзначыць дзень правоў чалавека незвычайным чынам. Вечарам 10 снежня яна прэзентавала ўласную распрацоўку – праваабаронча-сацыяльную гульню «Выжыць у Беларусі». Як паведамляе mspring.online, такое ў Магілёве ўбачылі ўпершыню. Больш за дваццаці ўдзельнікам прапанавалі паспрабаваць пражыць да 65 гадоў – прыкладнага ўзросту сярэдняй працягласці жыцця ў Беларусі. На працягу «жыцця» яны сутыкаліся з рознымі перашкодамі, характэрнымі для нашай краіны: хтосьці атрымліваў вялікі тэрмін па артыкуле 328, хтосьці не змог стаць міліцыянерам з-за ўдзелу ў пратэстных акцыях, а хтосьці памёр ад радыяцыі з-за выбуху на Астравецкай АЭС.
- Катэгорыя: Вясна
У мінскім Прэс-клубе прайшла прэзентацыя вынікаў даследавання "Сацыяльная ўразлівасць як індыкатар няроўнасці ў Беларусі». Правёў яе Цэнтр экспертыз у галіне роўных правоў, а прадставілі Надзея Ільюшэнка і Наталля Кутузава.
- Катэгорыя: Вясна
Актывістку Ніну Багінскую 12 снежня чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Сустрэчы свабодных людзей”, якая адбылася ў Мінску 15 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы падрыхтаваў справаздачу аб адмене смяротнага пакарання ў краінах-сябрах Савета Еўропы і іншых дзяржавах, у тым ліку Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Аддзел прымусовага выканання (АПВ) Першамайскага раёна Мінска звярнуўся ў суд з патрабаваннем абмежаваць у праве кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова да таго моманту, пакуль той не пагасіць запазычанасць па штрафу.
- Катэгорыя: Вясна
Выстава, прысвечаная тэме смяротнага пакарання, урачыста адкрылася на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”. Прымеркавана яна да міжнароднага Дня правоў чалавека. Распачаў мерапрыемства праваабаронца Андрэй Палуда.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні міжнароднага Дня правоў чалавека на «Віцебскай вясне» з'явіўся шосты выпуск штогодніка «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне». Праваабаронцы прааналізавалі ў выданні стан правоў чалавека ў Віцебскай вобласці ў пэрыяд ад верасьня 2018-га да жніўня 2019 году.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў бярозаўскі блогер Аляксандр Кабанаў карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”, даведаўся ён пра гэты факт выпадкова. Справа спыненая з фармулёўкай “за адсутнасцю складу злачынства”.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 11 снежня разглядае адміністрацыйную справу экс-кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксаны Юшкевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляюць Амбасады Францыі і Германіі ў Беларусі, старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам французска-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства закона» у 2019 годзе.