- Катэгорыя: Вясна
- Катэгорыя: Вясна
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у чэшскім пасольстве адбыўся працоўны сняданак, на якім прысутнічалі дыпламаты высокага рангу і беларускія праваабаронцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.
- Катэгорыя: Вясна
10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый зацвердзiла i абвясцiла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Гэты важны ва ўсе часы дакумент паўстаў не на голым месцы. Яму папярэднічала шматвекавая гісторыя чалавецтва, якая ва ўсе часы стварала розныя маніфесты, хартыі ды іншыя дакументы, закліканыя падкрэсліць важнасць захавання годнасці і свабоды чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падводзячы вынікі сыходзячага году, называе балючыя кропкі беларускага грамадства і дае свой адказ на пытанне “Што рабіць у гэтай сітуацыі?
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамлялася раней, 9 снежня ініцыятыва “Маршыруй дзетка” планавала правесці пікет супраць гендарнага гвалту. Для гэтага была абрана пляцоўка каля фантана ў Кіеўскім скверы, што з’яўляецца адным з дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў ў Мінску. Але 5 снежня стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў з прычыны таго, што як раз у час пікету плануецца “добраўпарадкаванне сквера” ды “санітарнае абразанне і выдаленне аб'ектаў расліннага свету”.
- Катэгорыя: Вясна
Валантэрская Служба «Вясны» разам з Цэнтрам беларускай мовы ў Гомелі запрашае далучыцца да Дня правоў чалавека і наведаць кінапрагляд анімацыйнай стужкі «Дзённік Ганны Франк» (1995). «Дзённік Ганны Франк» - гэта анімацыйны фільм, у якім распавядаецца гісторыя дзяўчынкі-падлетка Ганны Франк, якой давялося стаць сведкай акупацыі Нідэрландаў з боку Трэцяга Рэйху. Праз экранізацыю нататак, якія яна паспела пакінуць у сваім дзённіку, гледачы змогуць прасачыць, як змянялася штодзённасць і паводзіны людзей ва ўмовах фашызму, і як гэта адбівалася на іх жыцці.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст кампаніі Legalize Belarus Пётр Маркелаў арыштаваны на 14 сутак. Такое рашэнне дзявятага снежня прыняла суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Мотыль.
- Катэгорыя: Вясна
Рада БНР узнагародзіла Медалём да стагоддзя БНР Міхася Кукабаку, беларускага дысідэнта, публіцыста, шматгадовага палітычнага вязьня ў часы СССР. Пра гэта паведамляе Рада БНР на сваёй старонцы ў фэйсбук. Сам Міхась Кукабака з гэтай нагоды апублікаваў у фэйсбук фота за подпісам “Міхась Кукабака, замежны агент Беларусі, Масква”.