- Катэгорыя: Вясна
У эфіры Беларускага Радыё Рацыя старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі падсумаваў вынікі акцый, што праходзілі ў Менску, удзельнікі якіх пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй:
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе "Гомельская Вясна", адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Між іншым Аляксандр Канеўскі ўказваў на дыскрымінацыйную практыку нашываць асуджаным па арт. 328 Крымінальнага кодэкса («Незаконны абарот наркатычных сродкаў») у папраўчых калоніях зялёныя біркі (нашыўкі ўтрымліваюць імя, прозвішча і тэрмін зняволення асуджанага), у той час як астатнія асуджаныя маюць белыя біркі, незалежна ад тыпу злачынства, якое яны здзейснілі.
- Катэгорыя: Вясна
У Берасці на плошчы Леніна 8 cнежня каля поўдня ў чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.
- Катэгорыя: Вясна
Сустаршыня ствараемай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец 7 снежня, падчас акцыі пратэсту супраць «паглыблення інтэграцыі» Беларусі і Расеі, заклікаў мінчукоў сабрацца ў нядзелю, 8 снежня, на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Словы палітыка былі падтрыманыя іншымі актывістамі.
- Катэгорыя: Вясна
На наступным тыдні ў Беларусі працягнуцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў лістападзе, а таксама палітычна матываваныя працэсы, узбуджаныя па іншых падставах.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд ЗША прыпыніў выкананне смяротных прысудаў, вынесеных федэральнымі судамі. Суд адхіліў хадайніцтва адміністрацыі Дональда Трампа, якая спрабавала адмяніць часовую забарону на выкананне вышэйшай меры пакарання на федэральным узроўні, паведамілі ўвечары ў пятніцу, 6 снежня, амерыканскія СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
Напярэдадні 7 снежня былі анансаваныя два варыянты правядзення акцый пратэсту – “жывы ланцуг” па праспекце Незалежнасці ад будынку Дзяржцырка да Галоўпаштамта. Затым па прапанове сустаршыні ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца – мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Пачатак у 12 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
Рабочая група Асамблеі НДА заклікала адказную грамадзянскую супольнасць выступіць у абарону дзяржаўнай незалежнасці Беларусі як каштоўнасці ўсімі даступнымі спосабамі, піша belngo.info.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст Руху "За Свабоду" з Дрыбіна Андрэй Юркоў атрымаў позву ў суд Дрыбінскага раёна. Падставай для выкліку стаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены ў дачыненні да актывіста паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП – "Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".