Як паведаміў "Вясне" актывіст Пётр Маркелаў, яго выклікаюць у суд Маскоўскага раёна г. Мінска па інцыдэнту, які адбыўся ў асноўны дзень галасавання  — 17 лістапада. Маркелаў з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка, які балатаваўся ў Палату Прадстаўнікоў па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99. Маркелава затрымалі міліцыянты на выбарчым участку №286 за тое, што ён патрабаваў у сяброў участковай камісіі пералічыць пададзеныя за Шашка галасы. 

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend 28 лістапада зрабілі прэзентацыю  CSO Meter і даклада пра свабоду асацыяцыяў для Універсальнага перыядычнага агляду (УПА). Што гэта такое? Давайце разбярэмся.

Суд Ленінскага раёна Брэста разгледзіць пратаколы, складзеныя ў дачыненні да двух праціўнікаў акумулятарнага завода.

Былая журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц 28 лістапада атрымала SMS-паведамленне ад мабільнага аператара МТС, у якім гаворыцца, што паводле рашэння судовага выканаўцы, паслугі сувязі спыненыя, піша "Белсат". Журналістка Вольга Чайчыц

Папа Рымскі Францыск. Фота: svoboda.org Смяротнае пакаранне не павінна прымяняцца, паколькі гэта амаральная мера пакарання, заявіў Папа Рымскі Францыск на прэс-канферэнцыі падчас пералёту з Токіо ў Рым.

Андрэй Юркоў. Фота: horki.info Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены на дрыбінскага актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Юркова. Падставай для гэтага паслужыў дызлайк, які актывіст паставіў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”  пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентавала выніковую справаздачу  маніторынгу асвятлення ў СМІ парламенцкіх выбараў 2019 года.

Беларускі дом правоў чалавека шукае выканаўчага дырэктара – і магчыма, менавіта вас. Пра ўмовы працы і патрабаванні да кандыдатаў чытайце ніжэй.

Алег Сянцоў у Страсбургу, 26 лістапада 2019 году. Фота: Reuters. На пленарным пасяджэнні Еўрапарламэнту ў Страсбургу 26 лістапада адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Андрэя Сахарава ўкраінскаму рэжысёру і актывісту Алегу Сянцову, нядаўна вызваленаму з расейскай калоніі. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч атрымала паштоўку ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Яна распавяла пра апошнія навіны палітвязня, якія яна дазналася з лістоў і свае ўражанні.