- Катэгорыя: Вясна
Экс-кандыдатку ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аксану Юшкевіч судзяць у Мінску 4 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Спецвыпуск газеты “Народная Воля”, які быў прысвечаны аналізу выбараў у Палату прадстаўнікоў, працягвае актыўна распаўсюджвацца ў розных гарадах Беларусі. На мінулым тыдні праваабаронцы і валанцёры раздавалі спецвыпуск жыхарам Мінска, Гародні, Магілёва, Берасця, Светлагорска, Баранавіч. Інфармацыйная акцыя працягваецца ў іншых месцах.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля летняга зацішша, калі складалася даволі мала адміністрацыйных пратаколаў па палітычна-матываваных артыкулах, пачалася новая хваля рэпрэсій. Значная іх частка выпала на канец выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, то бок на лістапад.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд адказаў на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў з просьбай змяніць Інструкцыю аб парадку наведвання будынкаў судоў. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрысты і эксперты Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў сувязі з апошнімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія праходзілі падчас выбарчай кампаніі, падрыхтавалі і накіравалі зварот да органаў ААН па правах чалавека. Дакумент тэрмінова накіраваны Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне, а таксама Спецдакладчыку па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомую журналістку Ірыну Халіп 2 снежня выклікалі ў Цэнтральны РУУС Мінска для складання пратакола правапарушэння за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
- Катэгорыя: Вясна
Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра чарговы штраф за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ігнараванне судоў і сваю невялікую пенсію.
- Катэгорыя: Вясна
У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвясціў галадоўку. Яму адмовілі ў скарачэнні тэрміна амністыі, паведамляе mspring.online.
- Катэгорыя: Вясна
Youtube-блогера з Воршы Зміцера Казлова, вядомага як Шэры кот, сёння, другога снежня, будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па ч.1 арт. 23.34КаАП. Вядома, што пратакол на Казлова быў складзены за акцыю "Сустрэчы свабодных людзей", якая прайшла 16 лістапада на плошчы Свабоды ў Мінску.