У судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, разглядаецца адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.
За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 16 лістапада на яго быў складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП. Судовае паседжанне павінна было адбыцца 6 снежня, аднак перанесенае па прычыне адбыцця Круткіным арышту ў Полацку.
Нагадаем, полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсці на мітынг падчас выбараў.