Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека правёў апошні занятак у сыходзячым годзе.

Гэта ўжо 18-ты па ліку занятак, а распачалася праца другога верасня.

Давайце ўзгадаем, якія тэмы ўзнімаліся і якія вядомыя асобы дапамагалі вывучаць ангельскую?

Так, падчас “16-ці актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту” у Клуб завітала адна з каардынатарак ініцыятывы “Маршыруй, дзетка” Марыша Корж, а у межах "Тыдня супраць смяротнага пакарання” разабрацца ў гэтай тэме дапамагаў праваабаронца Андрэй Палуда. Пра пераслед па палітычных матывах і салідарнасць з палітзняволенымі з удзельнікамі і ўдзельніцамі Клуба паразмаўляў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, а пра правы бежанцаў і мігрантаў распавёў Валдзіс Фугаш.

А як прайшоў апошні занятак у 2019 годзе?

klub_angelskaj_sacunkevich.jpg
Каардынатарка Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека Наталля Сацункевіч праводзіць апошні занятак у 2019 годзе.

Негледзячы на хуткі надыход святаў, на занятак прыйшло даволі шмат людзей. Але акрамя святочных тэмаў, удзельнікі і ўдзельніцы не забыліся і пра правы чалавека: узгадалі тэматычны слоўнік, падвялі праваабарончыя вынікі года.

А вось віншаванне ад Генеральнага сакратара ААН Антоніо Гутэраша:

Тыя ўдзельнікі і ўдзельніцы, хто праявіў ініцыятыву і самі правялі занятак ангельскай, атрымалі персанальныя падзякі, а ўсім, хто наведваў Клуб, падаравалі тэматычныя сувеніры.

Каардынатарка Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека Наталля Сацункевіч распавяла пра планы Клуба на наступны, 2020 год:

“Мы збіраемся ахапіць больш тэм, звязаных з правамі чалавека; запрашаць новых цікавых гасцей (у тым ліку носьбітаў ангельскай) ды пабачыць новых наведвальнікаў”, — адзначыла яна.

Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека заўсёды адкрыты для ўсіх жадаючых. Што трэба браць з сабой? Толькі добры настрой і жаданне размаўляць па-ангельску. Як далучыцца? – рэгістрацыя па СПАСЫЛЦЫ.

Крыніца: Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека падвёў вынікі года