Сёння, 14 студзеня, Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага раней да штрафу за акцыю “Ланцуг Незалежнасці” ў Гродна. У судовай залі прысутнічала 11 чалавек: журналісты, праваабаронцы і грамадскія актывісты.
Суддзя Ўладзімір Янкоўскі разглядаў скаргу літаральна тры хвіліны. А пасля перапынку вынес рашэнне — скарга не задаволена.