Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.
16 студзеня
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна
12.00 – Наталля Трошчанка, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).
17 студзеня
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна
10.00 – Уладзімір Кійко, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску);
12.00 – Мікола Качурэц, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).
Мазыр, суд Мазырскага раёна
12.00 – Уладзімір Неўмяржыцкі, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)
20 студзеня
Мінск, суд Партызанскага раёна
10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП
21 студзеня
Віцебск, суд Чыгуначнага раёна
10.00 – Алена Янушкоўская, арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Віцебску).
Мінск, суд Партызанскага раёна
10.00 – Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП
22 студзеня
Вілейка, суд Вілейскага раёна
14.30 – Андрэй Кудзік, ч.3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)
24 студзеня
Мінск, суд Маскоўскага раёна
10.30 – Алана Гебрэмарыям, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.
11.30 – Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыі 20 і 21 снежня ў Мінску)
Таксама позвы у суд за ўдзел у акцых за незалежнасць чакаюць:
- Палітык Мікалай Статкевіч. На яго складзены пратаколы за ўдзел у акцыі 20 снежня і за заклікі да гэтай акцыі.
- Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – таксама за ўдзел у акцыі 20 снежня.
- Сябра БСДП Алесь Абрамовіч – за 20 снежня.
- Журналіст і сябра Партыі БНФ Ілля Дабратвор – за 20 снежня.
- Актывістка з Віцебску Алена Янушкоўская. На яе складзены яшчэ тры пратаколы за ўдзел у акцыях 20 і 21 снежня ў Мінску, а таксама за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў мінскай акцыі 29 снежня.
- Наталля Спірыдонава – за заклікі да ўдзелу ў акцыі 29 снежня ў Віцебску.
Па падліках праваабаронцаў “Вясны”, за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 140 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у акцыях 7,8,20 і 21 снежня. На 15 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 99652,5 рублёў (каля 47000$). 11 чалавек асуджаны агулам на 225 сутак арышту. І наперадзе чакаецца яшчэ каля дзясятка судоў.
Амаль на 100 тысяч рублёў аштрафаваны ўдзельнікі акцый за незалежнасць. Заклікаем ім дапамагчы!
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Спіс на наступны тыдзень