Пры вяртанні з Расіі ў Оршы быў затрыманы журналіст
У Оршы міліцыя затрымала 26-гадовага жыхара Мінску Канстанціна Баяндзіна. Верагодна, ён вяртаўся ў Масквы, дзе мае працу. Гэта стала магчымым дзякуючы адзінай базе дадзеных, якой карыстаюцца расейскія і беларускія сілавыя ведамствы.
Супрацоўніка віцебскага аблвыканкаму вінавацяць за «агентурную дзейнасць»
Рабочага па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму Андрэя Шмая трымаюць у СІЗА-2. Ён трапіў туды паводле абвінавачвання па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэксу – «агентурная дзейнасць». Падставай стала перапіска з братам у мэсэнджары Signal. Брат затрыманага, Руслан Шмай, служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.
У Полацку затрымалі 8 музейных супрацоўнікаў
Затрыманыя працуюць у полацкай музейнай сістэме – Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. У іх ліку – былая дырэктарка Тамара Джумантаева, кандыдатка культуралогіі, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік, шэраговыя супрацоўнікі, экскурсаводы і нават электрык. Найверагодней, усіх затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – паводле ч.2 артыкула 19.11 КаАП.
“Жэстачайшыя зачысткі” на Віцебшчыне
Як стала вядома, яшчэ напярэдадні 8 сакавіка ў Глыбокім пачаліся так званыя жэстачайшыя зачысткі нелаяльных да ўлады людзей. За лайкі, падабайкі і рэпосты ў сацсетках былі затрыманыя некалькі чалавек і асуджаныя на суткі. Некаторыя з іх сядзяць да гэтай пары. Вядома, гэтых людзей звольнілі, сярод іх былі і работнікі Глыбоцкіх электрычных сетак.
Па Віцебску пракацілася хваля затрыманняў журналістаў
За апошнія дні ў “паўночнай сталіцы" адбыліся затрыманне як мінімум чатырох журналістаў. У дачыненні да іх былі праведзены актыўныя следчыя мерапрыемствы на прадмет распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП, а таксама і ч. 4 арт. 361 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), крымінальнага закона.