У Лепелі «папрацаваў» віцебскі ГУБАЗ сумесна з супрацоўнікамі АМАП
Сілавікі наведаліся дадому мінімум, як да шасці асобаў. У некаторых былі праведзеныя ператрусы. Частка людзей была дастаўленая ў мясцовы РАУС і з імі былі праведзеныя прафілактычныя гутаркі. Але, як пішуць сілавікі ў сваім ТГ-канале, дадому вярнуліся ў той дзень не ўсе, камусьці прыйшлося застацца ў Лепельскім ІЧУ, на іх завялі адміністрацыйныя справы.
Затрыманы вядомы бард Андрэй Мельнікаў
Андрэй Мельнікаў правёў маленства ў Оршы, потым пераехаў у Гомель, ён вельмі часта вандруе па Беларусі, ладзіць канцэрты і сустрэчы. У мінулы чацвер з ім знікла сувязь, і родныя былі вымушаны напісаць заяву ў міліцыю пра знікненне чалавека. Урэшце ім паведамілі, што Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёну, што ён нібыта затрыманы за хуліганства і будзе пад вартай да 5 лютага.
На арт-мэнэджара Уладзіміра Булаўскага распачалі крымінальную справу
Уладзімір Булаўскі быў затрыманы ў Віцебску 14 снежня мінулага года і мусіў вызваліцца пасля «сутак» 1 студзеня, але на волю так і не выйшаў. Хутчэй усяго улады ставяць у віну Булаўскаму тое, што ён размесціў у сацсетках фота са жнівеньскіх маршаў у Віцебску, якія адбываліся цягам 2020 года.
З пачатку 2023 года Віцебск "накрыла" магутная хваля рэпрэсій у дачыненні да апанентаў рэжыму
Пасля навагодніх святаў, па Віцебскаму регіёну зноўку паднялася хваля затрыманняў і судовых працэсаў над грамадзянамі, якія адмоўна выказваліся ў бок работнікаў міліцыі, кіраўніка краіны, распальвалі сацыяльную варожасць ці розніцу, аказвалі садзейнічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці.
На Віцебшчыне вырасла колькасць выпадкаў супраціву і непадпарадкавання супрацоўнікам міліцыі
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй МУС, з пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана больш за 20 выпадкаў актыўнага супраціву і непадпарадкавання дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, якія падпадаюць пад санкцыі Крымінальнага кодэкса. Акрамя таго, больш за 1000 грамадзян былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёй паўнамоцтваў. Тое, што колькасць канфліктных сітуацый падчас зносінаў з прадстаўнікамі міліцэйскіх структур расце, з’яўляецца трывожным сігналам пра адсутнасць даверу і павагі да супрацоўнікаў МУС на фоне гвалтоўных эксцэсаў з боку апошніх.