Машына належыць вядомаму прарасейскаму актывісту Сяргею Юдаеву, яна была прыпаркавана каля наваполацкага гарадскога аддзела міліцыі і адразу кідалася ў вочы: на капоце і бакавінах былі намаляваныя вялікія літары «Z». Ранкам 1 ліпеня гаспадар убачыў, што лабавое шкло абліта белай фарбай. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі за гэта 53-гадовага Іллю Двойрына. Відэа затрымання было размешчана ў афіцыйных тэлеграм-каналах.

Машына Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом. І праз некалькі дзён супрацоўнікі райаддзела міліцыі нібыта затрымалі вінаватага – прынамсі, на афіцыйны сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС з“явілася відэа затрымання. Аднак, як кажуць, засталіся пытанні.

У Оршы міліцыя затрымала 26-гадовага жыхара Мінску Канстанціна Баяндзіна. Верагодна, ён вяртаўся ў Масквы, дзе мае працу. Гэта стала магчымым дзякуючы адзінай базе дадзеных, якой карыстаюцца расейскія і беларускія сілавыя ведамствы.

Рабочага па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму Андрэя Шмая трымаюць у СІЗА-2. Ён трапіў туды паводле абвінавачвання па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэксу – «агентурная дзейнасць». Падставай стала перапіска з братам у мэсэнджары Signal. Брат затрыманага, Руслан Шмай, служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.

Затрыманыя працуюць у полацкай музейнай сістэме – Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. У іх ліку – былая дырэктарка Тамара Джумантаева, кандыдатка культуралогіі, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік, шэраговыя супрацоўнікі, экскурсаводы і нават электрык. Найверагодней, усіх затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – паводле ч.2 артыкула 19.11 КаАП.