У фільме АНТ пра тэракт у Мачулішчах і сетку СБУ ў Беларусі гаворыцца, нібыта Андрэй Шмай на просьбу малодшага брата рэгулярна адпраўляў інфармацыю пра сітуацыю ў аблвыканкаме – структуру будынкаў і ўнутраную дзейнасць. У фільме таксама сцвярджаецца, што перапіска была зашыфраванай, хаця Андрэй Шмай тлумачыць, што проста выдаляў паведамленні, калі іх збіралася шмат.
Затрымалі Андрэя Шмая пасля працы 19 студзеня. Доўгі час сям’я не ведала, што з ім здарылася, і толькі праз два тыдні жонцы Андрэя патэлефанавалі з органаў. Чалавек, які назваўся следчым, папрасіў перадаць дакументы Андрэя. Больш ніякіх падрабязнасцяў ён не паведаміў.
Затрыманы Андрэй Шмай – былы вайсковец, з 2006 па 2013 г. Служыў на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску «Ярылавічы». Потым пераехаў у Віцебск, уладкаваўся рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў –- выконваў розныя работы, звязаныя з падтрыманнем матэрыяльнай часткі ўстановы (абслугоўванне электрыкі, сантэхнікі і іншыя бягучыя работы, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі).
Андрэй Шмай і ягоная жонка нарадзіліся ў Чарнігаве, але даўно жывуць у Беларусі. Жонка мае беларускае грамадзянства. Сын вучыцца ў сярэдняй школе.
Станіслаў Іваноўскі
Серада, 05 Красавік 2023
Супрацоўніка віцебскага аблвыканкаму вінавацяць за «агентурную дзейнасць»
Рабочага па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму Андрэя Шмая трымаюць у СІЗА-2. Ён трапіў туды паводле абвінавачвання па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэксу – «агентурная дзейнасць». Падставай стала перапіска з братам у мэсэнджары Signal. Брат затрыманага, Руслан Шмай, служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.
Апублікавана ў
Затрыманьні
Тэгі: