Па дадзеных следства, 35-гадовы работнік, разлікова-касавага цэнтра ў Віцебску за тры гады скапіяваў з інфармацыйнай сістэмы персанальныя дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян Беларусі. Імя абвінавачанага ў СК не раскрылі, але ў тэлеграме ён называў сябе як "Zivie Bielarus". Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзены ў пракуратуру Віцебска для накіравання ў суд.

28 траўня ў Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса Андрэя Рускіх, паведамляе dissidentby. Мужчына быў у фэдэральным вышуку за камэнтары ў сацсетках, паведамляецца на ягонай старонцы ў Інстаграм.

У дзень завядзення на адміністратараў Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка крымінальнай справы «за стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі» ГУБАЗіК заявіў пра гучную спецаперацыю супраць антылукашысцкага падполля. Cілавікі анансавалі затрыманне адміністратараў тэлеграм-каналаў, «звязаных з NEXTA».

На тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 2021 годзе выяўлена 417 нарказлачынстваў, што больш на 143 злачынствы ў параўнанні з вынікам 2020 года (2020 — 274). Улады прагназуюць, што ў 2022 годзе гэтая тэндэнцыя мае ўсе шанцы захавацца і нават узмоцніцца, бо ў сакавіку бягучага года зняты ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю.

Паводле тэлеграм-канала «Стачка Нафтана», Максіма Пазнякова затрымалі ранкам 17 траўня каля дзіцячага садку, куды лідар недзяржаўнага прафсаюзу адводзіў сваіх дзяцей. Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным, якія пад’ехалі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.