Дэпутаты парламента, выбраныя жыхарамі Віцебска, млява інфармуюць выбаршчыкаў аб сваёй дзейнасці
У лістападзе 2022 года споўніцца тры гады як жыхары Віцебска выбралі Віктара Нікалайкіна, Таццяну Аўтухову, Святлану Горваль і Аляксея Ягорава дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Хутчэй за ўсё, праз год гэтыя палітыкі будуць прэтэндаваць на перавыбранне, таму важна ведаць, чым яны займаліся, працуючы ў парламенце. Адным з індыкатараў ацэнкі дзейнасці "народных абраннікаў" з'яўляецца аналіз інфармацыі, якая змяшчаецца на сайтах гэтых дэпутатаў. І калі шчыра, то пасля знаёмства са зместам сайтаў у большасці віцебскіх выбаршчыкаў абавязкова ўзнікнуць сумненні правільнасці выбару, зробленага ў 2019 годзе.
У Віцебску старшыня ЦВК распавёў пра змены ў законе аб выбарах і электронным галасаванні
Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж 14 чэрвеня наведаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка. Ён паведаміў, што падрыхтаваныя змяненні і дапаўненні ў выбарчы закон, згодна з якім пачынаючы з 2024 года будуць выбірацца дэпутаты ўсіх узроўняў, а таксама і кіраўнік дзяржавы.
У Віцебску кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка ўручыў падзякі арганізатарам рэферэндуму
У ліку дзясяткаў узнагароджаных былі намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Алена Шарай і намеснік старшыні Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме Вячаслаў Хрол. Але сярод падзякаваных няма сяброў апазіцыйных партый і назіральнікаў ад недзяржаўных грамадскіх арганізацый.
Улады не бачаць парушэннем Выбарчага кодэкса ва ўдзеле ў агітацыі сябра абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму
У Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме быў разгледжаны калектыўны зварот, які ў камісію быў атрыманы з абласной пракуратуры ў сувязі з парушэннем дзейнага выбарчага закона сябрам абласной выбарчай камісіі Валяр'янам Мацкевічам. Пра гэта заяўлена 97 падпісантамі петыцыі. У звароце сцвярджаецца, што пасля абрання Мацкевіча сябрам выбарчай камісіі ён выступае са станоўчай ацэнкай аднаго з варыянтаў Канстытуцыі, прапанаваных на маючым адбыцца рэферэндуме, што, мяркуем, з'яўляецца ўдзелам у агітуючым мерапрыемстве.
Жыхарка Віцебску запісала антываенны відэазварот каля Вечнага агню
Жанна Жалевіч праз Фэйсбук звярнулася да ўсіх неабыякавых людзей, якія не падтрымліваюць вайну супраць Украіны. Яна прыйшла на плошчу Перамогі, каб нагадаць, што беларусы не павінны падтрымліваць «братазабойчыя войны».