Ужо відавочна, што будучыя змены ў выбарчым законе парушаць канстытуцыйныя правы грамадзян на ўдзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі.
Так, для кандыдатаў у Прэзідэнты плануецца павялічыць да 40 гадоў узроставы цэнз і да 20 гадоў - цэнз аселасці, што з'яўляецца імкненнем звузіць круг магчымых кандыдатаў на гэтую пасаду.
Ёсць прапановы рэгламентаваць працэдуры прызнання выбараў Прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, чальцоў Рады Рэспублікі неканстытуцыйнымі або нелегітымнымі, што дазволіць уладам ануляваць волю выбарнікаў і кантраляваць склад дэпутацкага корпуса.
Таксама ў планах скараціць тэрмін на акрэдытацыю нацыянальных наглядальнікаў да дня датэрміновага галасавання, тым самым ліквідаваць інстытут незалежнага назірання.
Улады хочуць пазбавіць выбарчага права сотняў тысячаў беларускіх грамадзянаў адмовіўшыся ад утварэння ўчасткі для галасаваньня за мяжой.
Для спрашчэння кантролю над членамі камісій улады вырашыліся на змяншэнне колькасці членаў раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) камісій, гарадскіх (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковых, сельскіх камісій.
Для зручнай фальсіфікацыі вынікаў выбараў ёсць прапанова адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Каб ускладніць магчымасці самавылучэння незалежных кандыдатаў, вырашана павялічыць колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для вылучэння кандыдатам у дэпутаты мясцовага Савета дэпутатаў. А менавіта будзе неабходна сабраць 1% ад выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі гэтай выбарчай акругі.
Таксама ў Выбарчым кодэксе плануецца замацаваць і новыя паўнамоцтвы ЦВК па ажыццяўленні інфармацыйна асветніцкай дзейнасці ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Тым самым ЦВК становіцца ідэалагічным і прапагандысцкім органам і губляе свой нейтральны статус, як тэхнічнага органа для правядзення электаральных кампаній.
Віталь Кажух