Аўторак, 30 Жнівень 2022

Дэпутаты парламента, выбраныя жыхарамі Віцебска, млява інфармуюць выбаршчыкаў аб сваёй дзейнасці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У лістападзе 2022 года споўніцца тры гады як жыхары Віцебска выбралі Віктара Нікалайкіна, Таццяну Аўтухову, Святлану Горваль і Аляксея Ягорава дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Хутчэй за ўсё, праз год гэтыя палітыкі будуць прэтэндаваць на перавыбранне, таму важна ведаць, чым яны займаліся, працуючы ў парламенце. Адным з індыкатараў ацэнкі дзейнасці "народных абраннікаў" з'яўляецца аналіз інфармацыі, якая змяшчаецца на сайтах гэтых дэпутатаў. І калі шчыра, то пасля знаёмства са зместам сайтаў у большасці віцебскіх выбаршчыкаў абавязкова ўзнікнуць сумненні правільнасці выбару, зробленага ў 2019 годзе. 

З'яўляючыся публічнымі палітыкамі, дэпутаты парламенты зацікаўлены ў тым, каб іх дзейнасць павінна быць максімальна разрэкламавана ў СМІ. Бо ад гэтага залежыць ці будуць яны пераабраныя ў наступных выбарах. Таксама для заканатворчай дзейнасці важна, каб дэпутат не страціў сувязь са сваімі выбаршчыкамі. 

Як гэтай магчымасцю карыстаюцца дэпутаты парламента, абраныя ў Віцебску, можна лёгка зрабіць, зайшоўшы на іх інфармацыйныя рэсурсы. 

Дэпутат Віктар Нікалайкін быў абраны па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе № 17. Ён з'яўляецца Старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве. 

За апошнія тры месяцы на сайце Нікалайкіна апублікавана 11 паведамленняў. 

У сямі публікацыях гаворыцца, пра тое, што Віктар Паўлавіч арганізаваў і/ці прыняў удзел у паседжаннях тым ці іншым чынам, звязаных з яго профільнай дэпутацкай дзейнасцю. Двойчы на ​​сайце паведамляецца аб намеры дэпутата зрабіць прыём грамадзян па асабістых пытаннях. 

На старонках рэсурсу гаворыцца аб тым, што Нікалайкін прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 1048-годдзю Віцебска і што ён наведаў "Народны музей Баявой Cлавы 39-й Арміі" на базе "Гімназія № 5.

У 18-ай Віцебскай-Чкалаўскай акрузе была абрана дэпутатка член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Таццяна Аўтухова.

За летнія месяцы 2022 года на сайце дэпутаткі было размешчана 15 паведамленняў.

 У пастах паведамляецца аб тым, што Таццяна Анатольеўна прыняла ўдзел у васьмі розных пасяджэннях; у рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", у трох канферэнцыях: "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам", " Выхаванне і навучанне асобы ва ўмовах сучасных адукацыйных тэндэнцый», канферэнцыи работнікаў устаноў адукацыі Першамайскага раёна г. Віцебска; у Адзіным дні інфармавання насельніцтва і у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 1048-годдзю Віцебска. 

Таксама на сайце была размешчана адна аб'ява аб сустрэчы дэпутаткі з грамадзянамі, іх прадстаўнікамі і юрыдычнымі асобамі. 

Дэпутатка Святлана Горваль, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы была абрана ў Палату ў вышэйшы орган прадстаўнічай улады Беларусі па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе № 19.

Як і належыць дэпутату, Святлана Аляксандраўна, мае афіцыйны сайт

Праўда, інфармацыйная стужка на рэсурсе дэпутаткі не абнаўляецца з 13 мая 2020 года, г.зн. больш за два гады. 

Калі быць да канца аб'ектыўным ёсць на сайце адна спасылка на яе інтэрв'ю размешчанае БЕЛТА. маі 2022 года, калі дэпутатка Горваль выказала сваё меркаванне наконт санкцый.

На жаль, выбаршчык, калі і пажадае, не знойдзе на сайце інфармацыі, якая б адлюстроўвала парламенцкую дзейнасць дэпутаткі, не выявіць дадзеныхі яе дзейнасці ў акрузе. 

З такімі адносінамі да сваіх дэпутацкіх абавязкаў, Святлане Аляксандраўне будзе цяжка пераабрацца ў парламент на наступных выбарах. 

Падобным чынам паводзіць сябе і дэпутат Аляксей Ягораў, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абраны ў Палацу прадстаўнікоў, дзякуючы падтрымкі выбаршчыкаў Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20. 

Сайт дэпутата Ягорава існуе, але ён абнаўляецца вельмі рэдка. 

За апошнія 3 месяцы на сайце дэпутата з'явіліся толькі два паведамленні аб тым, што 3 чэрвеня 2022 года ён сустрэўся з кіраўніцтвам Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і паразмаўляў з кіраўніцтвам Віцебскага абласнога суда. 

Іван Чайка