У Талачыне ДАІ спыняла кіроўцаў, каб нагадаць пра «рэферэндум»
Пра супольную ініцыятыву ДАІ і моладзевага атраду аховы правапарадку талачынскай арганізацыі БРСМ распавёў Тэлеграм-канал «Молодёжь Витебской области». 21 лютага там быў выкладзены відэаролік з няхітрым сюжэтам: супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны, маладыя людзі з БРСМ уручаюць кіроўцам памяткі пра дату «рэферэндуму».
Ахоўваць участкі для галасавання на Віцебшчыне будуць міліцыянты, дружыннікі і прадстаўнікі БРСМ
Пад аховай з 21 да 28 лютага будуць знаходзіцца ўсе 714 участкаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. На некаторых дзяжурыць будуць адначасова па два супрацоўнікі міліцыі, паведамляе ўпраўленне МУС Віцебскага аблвыканкаму. Апрача гэтага, на ўчастках будзе ўведзены кантрольна-прапускны рэжым і дагляд змесціва сумак і заплечнікаў.
У Віцебску ствараюць спецгрупы для рэагавання на «надзвычайныя сітуацыі» падчас «рэферэндуму»
27 лютага ў Беларусі пройдзе галасаванне па пытанні ўнясення зменаў у дзейную Канстытуцыю. Але ад 22 лютага ўлады заклікаюць браць удзел у датэрміновым галасаванні. Органы ўлады на месцах загадзя рыхтуюцца да гэтай кампаніі, як да апошняга бою. У Віцебскай вобласці, з ініцыятывы пракуратуры, будзе створаная спецыяльная група «на выпадак надзвычайнага становішча».
Бешанковіцкая раёнка «засакрэціла» змест абмеркавання праекту Канстытуцыі
Рэдакцыя раённай газеты «Зара», імкнучыся выканаць загад наконт асвятлення абмеркаванняў праекту Канстытуцыі перад так званым «рэферэндумам» 27 лютага, вырашыла, што чытачы абыдуцца і без падрабязнасцяў. У «дыялогавых пляцоўках» для абмеркаванняў зменаў у Канстытуцыю бяруць удзел па 9-10 чалавек. Пад публікацыямі – ніводнага каментара.
Відэаролікі, канцэрты, інтэрв’ю з чыноўнікамі. Як на Аршаншчыне агітуюць ісці на «рэферэндум»
З мэтай забяспечыць яўку на «рэферэндум» 27 лютага, рэдакцыя «Аршанскай газеты« зняла відэаролік «В будущее – вместе». Прыходзіць на ўчасткі для галасавання ў відэароліку настойліва запрашаюць ветэраны, сябры БРСМ і работніцы Аршанскага льнокамбіната, калісьці аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёну.