Віцябляне просяць правесці праверку па факце парушэння Выбарчага кодэксу сябрамі абласной камісіі
14 лютага на сайце «Віцебскай Вясны» з'явіўся артыкул аб факце парушэння выбарчага кодэксу з боку трох сябраў абласной камісіі па правядзенні «рэферэндуму». Валяр'ян Мацкевіч, Таццяна Туманава і Сяргей Альсевіч падпісалі «Зварот сябраў Віцебскай абласной Каардынацыйнай рады грамадскіх абʼяднанняў і палітычных партый» з заклікам прагаласаваць за прапанаваныя змены, чым парушылі выбарчае заканадаўства.
Кіраўніцтва МУС паабяцала абарону і ахову сябрам Віцебскай абласной і раённых камісій па рэферэндуме
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк падчас анлайн-нарады з кіраўнікамі камісій. Аднак гарантыі бяспекі не былі дадзены грамадзянам, якія збіраюцца прыйсці і прагаласаваць за абноўленую канстытуцыю.
Паўлу Левінаву патлумачылі ў ЦВК і МЗС, чаму беларусы замежжа не змогуць прагаласаваць на «рэферэндуме»
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі, звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў і Цэнтрвыбаркам з нагоды парушэння правоў беларусаў, якія жывуць за мяжой і таму не змогуць удзельнічаць у так званым «рэферэндуме». Нядаўна праваабаронца атрымаў адказы з ведамстваў.
Участковыя камісіі на Лепельшчыне наведалі міжнародныя назіральнікі з краін СНД
Намеснік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартаменту выканкаму СНД Ісламджан Карымаў і першы намеснік старшыні выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі 10 лютага наведалі раённую і ўчастковыя камісіі ў Лепельскім раёне. Пасля завяршэння інспекцыі яны выказалі ўпэўненасць у тым, што будучы «рэферэндум» пройдзе на вельмі высокім арганізацыйна-тэхнічным узроўні.
Улады Віцебскай вобласці парушылі прынцып адкрытасці і галоснасці пры фармаванні ўчастковых камісіяў
6 лютага на Віцебшчыне скончылася кампанія па фармаванні складаў участковых камісіяў для правядзення так званага «рэферэндуму». Яе адметнасцю было тое, што працэс правядзення пасяджэнняў раённых камітэтаў насіў келейны характар: прысутнічалі на іх толькі самі сябры камісіяў і чыноўнікі райвыканкамаў. Не было нават праўладных журналістаў.