«Адтэрміноўку скасавалі безь мяне». У Віцебску прызыўнік судзіцца з прызыўной камісіяй
20 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску на папярэднім судовым паседжаньні разглядалася скарга прызыўніка Андрэя Крычаўцова. Прадстаўнікі ваенкамату і Віцебскага гарвыканкаму на суд не прыйшлі. Наступнае паседжаньне прызначанае на 31 сакавіка, паведамляе Беларуская праўда.
Абласны суд разгледзеў скаргі Алеся Круткіна і Алены Янушкоўскай. Што ў выніку?..
Віцебскі абласны суд 11 сакавіка разгледзеў скаргі полацкага актывіста Алеся Круткіна і блогеркі Алены Янушкоўскай на пастановы судоў ніжэйшай інстанцыі, якія аштрафавалі іх за парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП РБ). У абодвух выпадках пастановы пераглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова.
Былога дырэктара заводу «ВІЗАС» асудзілі на пяць з паловай гадоў калёніі
Былы дырэктар ААТ «ВІЗАС» прызнаны вінаватым у крадзяжах, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і нявыплаце алімэнтаў на траіх дзяцей. Пяць з паловай гадоў ён правядзе ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».
Абласны суд пакінуў блогера Алеся Круткіна за кратамі віцебскага ІЧУ
21 лютага судзьдзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова разгледзела скаргу актывіста Алеся Круткіна на рашэньне суду Кастрычніцкага раёну, які прысудзіў яму 15 сутак арышту за налепку «Калгаснай дыктатуры баста!». Скарга засталася без задавальненьня.
Нечаканка: у Глыбокім спынілі справу, заведзеную на журналіста Зьмітра Лупача
19 лютага адбылося другое пасяджэньне суда па адміністрацыйнай справе журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача. Яго вінавацілі ў парушэньні Закону аб СМІ за супрацу з тэлеканалам «Белсат». У выніку Глыбоцкі раённы суд вынес пастанову аб спыненьні справы ў сувязі з недаказанасьцю, паведамляе служба маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў»