Нядзеля, 09 Кастрычнік 2022

Суд арыштаваў на 7 сутак грамадскага актывіста Вадзіма Хлуса

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У судзе Глыбокскага раёна 7 кастрычніка была разгледзена адміністрацыйная справа Вадзіма Хлуса. На падставе матэрыялаў справы суд прызнаў грамадскага актывіста Хлуса вінаватым у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 7 сутак.

Суддзя Андрэй Тарасевіч, які разглядаў справу, прызнаў Вадзіма вінаватымі ў парушэнні арт. 19.11 КаАП (“Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”) і пакараў яго пазбаўленнем волі.

Цяпер, Хлус адбывае зняволенне ў памяшкане ізалятара часовага ўтрымання Аддзела ўнутраных спраў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта камітэта, які размешчаны па адрасе: пл.17 Верасня, 5, г. Глыбокае, 211793, Віцебская вобласць. Яму можна перадаць ежу, сродкі гігіены, газэты і паштавую прадукцыю.

Віталь Кажух