Судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду разгледзела 19 ліпеня апэляцыйную скаргу віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова, які быў асуджаны судом Бешанковіцкага раёну на тры гады “хіміі” за паклёп на пракурора (ч.2 арт.188 КК). Скарга пакінутая без задавальненьня, а прысуд – бяз зьменаў.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці спагнаў на карысьць вайсковых частак больш за 3000 рублёў зь Віцебскага гарвыканкаму і Талачынскага райвыканкаму. Гэта кампэнсацыя шкоды, якая была прычыненая дзяржаве “неабгрунтаваным прызывам на вайсковую службу” двух грамадзян, непрыдатных да яе праз стан здароўя.

Прысуд тром віцебскім падлеткам, абвінавачаным у збыце наркотыкаў у складзе групы (ч.3 арт.328 КК), абвясьцілі 27 чэрвеня на выязным паседжаньні суду Чыгуначнага раёну Віцебску. Суд адбыўся ў актавай залі палітэхнічнага каледжу, у якім вучыліся да затрыманьня двое з абвінавачаных. Падлеткам далі ад 8-мі да 9,5 гадоў…

У Віцебскім абласным судзе 24 чэрвеня пачалося слуханьне крымінальнай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго падазраюць у забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Мужчыне пагражае сьмяротнае пакараньне.

Былы электраманцёр Віцебскага мясакамбінату спрабаваў 17 чэрвеня адмяніць рашэньне суду Першамайскага раёну, які абавязаў яго публічна выбачыцца перад  супрацоўнікамі рэжымнага аддзелу прадпрыемства. Адмяніць рашэньне не атрымалася – аблсуд пакінуў прысуд у сіле.