24 студзеня Віцебскі абласны суд разгледзеў скаргу кіраўніка грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» Яна Дзяржаўцава на рашэньне суду Віцебскага раёну, які аштрафаваў яго за самавольнае пахаваньне парэшткаў ахвяраў сталінскага рэжыму. Касацыйную скаргу разглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова.

У Кастрычніцкім судзе Віцебску 26 студзеня агучылі прысуд віцебскаму актывісту Пятру Іванову. Суд прызнаў яго вінаватым у зьдзяйсьненьні гвалту ў дачыненьні да службовай асобы падчас выкананьня той службовых абавязкаў (ч.1 арт. 366 КК РБ) і пакараў штрафам памерам 85 базавых велічынь. Іваноў быў вызвалены з-пад варты ў залі суду.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 11 студзеня ўзбудзіў вытворчасьць аб банкруцтве Браслаўскага раённага спажывецкага таварыства і распачаў конкурсную вытворчасьць.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці адкрыў конкурсную вытворчасьць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасьці (банкруцтве) КГУП «Полацкая унівэрсальная база» і прызначыў судовы разбор на 6 красавіка.

У панядзелак, 15 студзеня, у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску адбылося першае паседжаньне па крымінальнай справе, распачатай супраць актывіста Пятра Іванова. Яго абвінавачваюць паводле 1-й часткі арт. 366 КК РБ (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). Падчас паседжаньня актывіст заявіў, што ў СІЗА яго жорстка зьбівалі.