Віцебскі міліцыянт Жук назваў у судзе бел-чырвона-белы сьцяг “анучай”
Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебску Дзьмітрый Жук назваў у судзе канфіскаваны летась у Міколы Качурца бел-чырвона-белы сьцяг анучай, якая каштуе ня больш за 4,75 рублі. Гэтую суму Кастрычніцкі РАУС згодны заплаціць Качурцу ў якасьці кампэнсацыі за зьнішчаную маёмасьць. Актывіст патрабуе ў 10 разоў больш.
Судовая статыстыка за 2018 год: 0,2% апраўданых, 0,3% адмененых рашэньняў…
У 2018 годзе ў раённыя і гарадзкія суды Віцебскай вобласьці паступілі на разгляд 5147 крымінальных справаў, 21163 грамадзянскіх і 50100 справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Віцяблянін паспрабуе спагнаць зь міліцыі грошы за сьцяг, зьнішчаны на БНР-100
У чацьвер 11 красавіка віцебскага актывіста Міколу Качурца будуць судзіць за сьцяг на Дзень Волі – 2019, а напярэдадні, 10 красавіка, суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзіць ягоны пазоў да міліцыі аб кампэнсацыі шкоды за зьнішчаны сьцяг на Дзень Волі ў 2018 годзе.
Журналіста Віталя Скрыля аштрафавалі на 637 рублёў: “незаконны выраб прадукцыі СМІ”
Два дні спатрэбілася судзьдзі Міхаілу Зубені, каб аштрафаваць віцебскага журналіста-фрылянсэра Віталя Скрыля на 25 базавых велічынь за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Яго прызналі вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП).
Пасажыр супраць аўтапарку: сакрэт маршруту №28 у Полацку – суд
Жыхар Полацку дамагаўся ў судзе, каб мясцовая аўтабаза кампэнсавала яму як пасажыру 100 рублёў маральнай шкоды. Бо ён вымушаны быў за паездку на аўтобусе № 28э плаціць як за экспрэс, хоць маршрут працаваў у звычайным рэжыме. Суд стаў на бок аўтабазы. Мала таго – абавязаў пазоўніка сплаціць судовае мыта…