У 2018 годзе ў раённыя і гарадзкія суды Віцебскай вобласьці паступілі на разгляд 5147 крымінальных справаў, 21163 грамадзянскіх і 50100 справаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

У чацьвер 11 красавіка віцебскага актывіста Міколу Качурца будуць судзіць за сьцяг на Дзень Волі – 2019, а напярэдадні, 10 красавіка, суд Першамайскага раёну Віцебску разгледзіць ягоны пазоў да міліцыі аб кампэнсацыі шкоды за зьнішчаны сьцяг на Дзень Волі ў 2018 годзе.

Два дні спатрэбілася судзьдзі Міхаілу Зубені, каб аштрафаваць віцебскага журналіста-фрылянсэра Віталя Скрыля на 25 базавых велічынь за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Яго прызналі вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП).

Жыхар Полацку дамагаўся ў судзе, каб мясцовая аўтабаза кампэнсавала яму як пасажыру 100 рублёў маральнай шкоды. Бо ён вымушаны быў за паездку на аўтобусе № 28э плаціць як за экспрэс, хоць маршрут працаваў у звычайным рэжыме. Суд стаў на бок аўтабазы. Мала таго – абавязаў пазоўніка сплаціць судовае мыта…

29 студзеня Эканамічны суд Віцебскай вобласьці скончыў разгляд пазову ААТ «Полацак-Шкловалакно» да Свабоднага прафсаюзу Беларускага і прыняў прадказальнае рашэньне. У сувязі са сканчэньнем тэрміну арэнды суд абавязаў адказчыка (СПБ) вярнуць уласьніку арэндаванае ў яго памяшканьне (г. Полацак, вуліца Ўсьпенская, 3).