Пачаўся 20 год праўленьня Аляксандра Лукашэнкі, якога цывілізаваны сьвет называе апошнім дыктатарам Эўропы. На думку палітвязьня Паўла Севярынца, Лукашэнка – прыхільнік падфарбаванага сталінізму, а цяперашняя Беларусь – гэта самы буйны аскепак імпэрыі СССР.

Адвакат Андрэя Гайдукова Вадзім Мушынскі абскардзіў ў вышэйшай судовай інстанцыі прысуд, які на мінулым тыдні вынес грамадзкаму актывісту Віцебскі абласны суд. Пра гэта паведаміла маці асуджанага актывіста Вольга Гайдукова. Паводле яе зьвестак, Андрэя сама меней да канца месяца будуць трымаць у Віцебскім СІЗА. За гэты час маці паспрабуе атрымаць зь ім сустрэчу.

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае занепакоенасьць з нагоды прысуду, вынесенага ў дачыненьні да 23-гадовага моладзевага актывіста Андрэя Гайдукова, які 1 ліпеня 2013 г. быў прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі за спробу “усталяваньня супрацоўніцтва са спэцслужбамі замежнай дзяржавы” (артыкул 14, частка 1 і артыкул 356-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі Андрэй Гайдукоў хацеў стаць агентам ЦРУ ЗША. Спробу ўстанавіць кантакт з амэрыканскай спэцслужбай ён распачаў у жніўні 2012 году, паведаміў першы намесьнік пракурора Віцебскай вобласьці Аляксандар Сідаровіч: “У жніўні 2012 году ў спэцслужбу паступіла апэратыўная інфармацыя пра тое, што грамадзянін Беларусі хоча ўстанавіць сувязь з адной з разьведслужбаў”.

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах у 2015 годзе павінен быць фізычна і маральна моцны і не ўваходзіць у ніводную дэмакратычную партыю ці грамадзкую арганізацыю, лічыць палізьняволены Павал Севярынец: “Каб нікому не было крыўдна, кандыдата ў прэзыдэнты бярэм такога, каб яго было ў лоб ня ўзяць. Гэта павінен быць моцны чалавек, які вытрымае лабавы ўдар - фізычнае зьбіцьцё і пагрозу сьмерці, бярэм яго з па-за нашых структураў”.