На думку маці палітвязня, Таццяны Севярынец, непасрэдна перад этапам ён мог трапіць у ШІЗА, дзе забаронена перапіска. Такім чынам з ім маглі абысціся ў ПК-17, дзе яшчэ ў красавіку зняволенага палітыка, журналіста і літаратара паставілі на ўлік як злоснага парушальніка рэжыму. Следам пачаліся захады ўціску: скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў, а пазней пазбавілі і працяглага спаткання. Неўзабаве адміністрацыя калоніі звярнулася ў суд, каб рэжым утрымання стаў яшчэ больш жорсткі – турэмны. Паводле заканадаўства, менавіта з калоніі мусілі б паведаміць, куды пераводзяць іхнага былога вязня. Але родныя не атрымалі паведамленняў ні з ПК-17, ні ад самога Паўла.
7 чэрвеня 2020г. Севярынца затрымалі і абвінавацілі ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 25 траўня 2021 г. яму прысудзілі сем гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Па рашэнні Шклоўскага райсуду ўтрыманне ў калоніі на бліжэйшыя тры гады зменена на турэмнае зняволенне.
Станіслаў Іваноўскі
Пятніца, 07 Ліпень 2023
Два тыдні няма звестак пра Паўла Севярынца, якога мусілі адправіць у турму
Паводле ініцыятывы Шклоўскай калоніі №17, дзе палітвязень адбываў пакаранне, 23 чэрвеня палітзняволенаму змянілі рэжым утрымання. Па рашэнні Шклоўскага райсуду ён павінны адбыць наступныя тры гады ў турме. Перавесці Севярынца на новае месца зняволення мусілі цягам 10-ці дзён, але сваякі нічога не ведаюць пра ягоны лёс.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: