Паводле следства, відавочная віна Андрэя Дзмітрыева палягае ў тым, што ён «занадта часта ездзіў за мяжу»: маўляў, палітык палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года», а «наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі яго «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы».
28 чэрвеня ён пераведзены з СІЗА-1 у віцебскую ПК №3. На сенняшні дзень у гэтай калоніі цяпер утрымліваюцца 104 палітвязні, сярод якіх юрыст штаба Бабарыкі Максім Знак, праваабаронца Леанід Судаленка, экс-дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў, актывіст Максім Вінярскі і іншыя.
Раней Андрэй Дзмітрыеў ужо быў палітвязнем. У 2010 годзе ён кіраваў выбарчым штабам Уладзіміра Някляева на прэзідэнцкіх выбарах, быў затрыманы 19 снежня 2010 года і змешчаны ў СІЗА КДБ. 3 студзеня 2011 году вызвалены з падпіскай аб нявыездзе. Быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пазней у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле у іх, за што суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў Дзмітрыева двума гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады.
Жанна Жалейка