Аршанскі актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП находзіцца ў менскім СІЗА-1, яго затрымалі 19 красавіка 2022 г. па «справе прафсаюзаў». Пасля За паўгода за кратамі ў яго абвастрыліся праблемы з ныркамі ( адну нырку яму выдалілі ў 2018 г., другая цяпер баліць, але належнай дапамогі Васіль Бераснеў не атрымлівае – на шматлікія просьбы наконт медычнага абследавання яму прыходзяць толькі адмовы. Адзінае, што яму ставяць кропельніцы для абязбольвання, але гэта не з’яўляецца паўнавартасным лячэннем.

Прайшло 10 дзён, як ураджэнку Віцебшчыны Яну Пінчук расейскія ўлады экстрадавалі ў Беларусь. Цяпер маладая жанчына знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2. Да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы. Па неправераных дадзеных, Яна ўдзельнічае ва ўсіх у следчых дзеяннях, прызначаны некалькі экспертыз. Расейскія праваабарончыя арганізацыі прызналі Пінчук палітвязнем, а беларускія пакуль яе такой не лічаць.

На сайце МУС, з’явіўся адноўлены пералік асобаў, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці. У спіс трапіў былы журналіст-фрылансер "Радыё Свабода" вязень наваполацкай калоніі № 1 Андрэй Кузнечык, які быў асуджаны да шасці гадоў калоніі за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”.

Сёлета ў жніўні Сяргея Сясіцкага затрымалі за абразу А. Лукашэнкі  паводле арт. 368 Крымінальнага Кодэксу. Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 4 год пазбаўлення волі. Дома ў Сяргея, а таксама ў яго бацькоў прайшлі ператрусы. Незадоўга да затрымання пракуратура залічыла старонку Сясіцкага ў Facebook у пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў. У Віцебску мужчына вядомы як даўні апанент так званага «русского мира».

Адсутнасць прагулак адміністрацыя глыбоцкай калоніі ПК 13 тлумачыць рамонтам ва ўнутраным двары. Пра гэта зняволены палітык напісаў у лісце да жонкі, Марыны Адамовіч. Таксама ён паведаміў, што яго перавялі ў іншую камеру – «адзіночку», якая «на сантыметраў 7 шырэйшая і гэтага хапіла, каб прасунуцца паўз тумбачку да сценкі, супрацьлеглай дзвярам».