У Глыбокім - новы суд за пратэсты 2020-га
25 лютага ў судзе Глыбоцкага раёна судзяць мясцовага прыдпрымальніка Сяргея Міхалевіча. Разглядаецца справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або удзел у іх). Старшынюе на працэсе суддзя Андрэй Тарасевіч.
145 інтэрнэт-рэсурсаў летась былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» па заявах органаў пракуратуры Віцебскай вобласці
Механізм працуе наступным чынам: работнікі пракуратуры займаюцца маніторынгам ў Інтэрнэце, знаходзяць тое, што лічыць «крамолай» і рыхтуюць дакументы ў раённыя суды. Там, як правіла, высновы пракратуры пацвярджаюць і прымаюць рашэнне лічыць той ці іншы рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Наступны крок – уключэнне рэсурса ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Аршанская міліцыя шукае Ігара Селіханава
Партрэт 49-гадовага аршанца вывешаны на стэндзе «Увага, вышук». У абвестцы паведамляецца, што Ігар Селіханаў хаваецца ад следства і што супраць яго распачата крымінальная справа паводле ч.1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Але, падобна, ураджэнца Оршы даўно няма ў Беларусі.
Дуэт «Лукашолкі» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Інфармацыя пра гэта 28 студзеня з'явілася на сайце МУС. У якасці асобаў, датычных да дзейнасці фармавання, згадваюцца дзве асобы: ураджэнка пасёлка Варапаева Пастаўскага раёну Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, жыхарка Мінска, у якой дачка і зяць - палітычныя зняволеныя. Стваральніцы «Лукашолак» ужо некалькі год знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
32 гады таму ўлады паабяцалі паставіць помнік ахвярам віцебскага гета. Яго так і няма
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Віцебску ўшанаваць памяць бязвінна закатаваных людзей зноў сабраліся каля сімвалічнага камня з надпісам «Тут будзе ўсталяваны памятны знак у памяць вязьняў віцебскага гета — ахвяраў фашысцкага генацыду ў 1941–44 гадах». Гэты камень з'явіўся ў тым раёне, дзе існавала гета, у далёкім 1993 годзе. Помніка няма і дагэтуль.