У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі трапілі таксама звязаныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках. Рашэнне лічыць гэтыя рэсурсы «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй 10 студзеня прыняў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Збор грошай за перасячэнне мяжы на аўтатранспарце будзе афіцыйна працягнуты з наступнага месяца. Так вырашыў Віцебскі аблсавет, прыняўшы рашэнне №69 ад 30.12.2024 года. Тэрмін дзеяння, на працягу якога будуць браць збор, у рашэнні не ўказаны. Раней ён падаўжаўся кожныя паўгода, але летась мясцовыя ўлады атрымалі права ўвесці бестэрміновы збор, што ўжо зрабіў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў.

На стэндах каля трох райаддзелаў міліцыі Віцебска, дзе размяшчаюць выявы тых, хто знаходзіцца ў вышуку, можна ўбачыць здымкі асобаў, вядомых у дэмакратычным асяроддзі горада. Гэта праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова, экс-палітзняволены Міхаіл Жамчужны, даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій Ян Дзяржаўцаў, журналістка Алена Шабуня, рэдактар інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news» Аляксандр Корнышаў, актывіст Дзмітрый Карняенка і іншыя вядомыя асобы.

На сайце гарадской газеце «Віцьбічы» ужо некалькі гадоў існуе рубрыка «Есть проблема? Обращайтесь!» За 2024 год у ёй усяго 9 адпаведных публікацый, якія з'явіліся паводле зваротаў грамадзян у газету. Каб сапраўды ў горадзе было настолькі мала праблем, то заставалася б толькі радавацца.

Звыклае прызначэнне «грамадскіх прыёмных» - выслухоўваць грамадзян і спрыяць вырашэнню іхных праблем. Аднак мэты віцебскіх партыйцаў з «Белай Русі» - зусім іншая: там будзе весціся ідэалагічная апрацоўка землякоў, якія прыйдуць за падтрымкай у канкрэтных справах.