Чацвер, 04 Снежань 2025

Кватэру наваполацкага актывіста Яўгена Вільскага ніхто не купіў. Абвешчаны наступны аукцыён

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)


Першы раз “трохпакаёўку” вымушанага палітэмігранта спрабавалі прадаць з аўкцыёну 13 лістапада за 141 710 рублёў. Цяпер кошт знізілі:  на аўкцыёне 15 снежня яе кошт складае ўжо 113 368 рублёў. Прычым кватэра прадаецца  разам з усёй мэбляй і тэхнікай, што там знаходзіцца. Дырэчы, у адзіным жытле Яўгена Вільскага прапісаны 3 чалавекі.

У пералік маёмасці, выстаўленай на аўкцыён на сайце “Берюробеспечение» разам з кватэрай,  трапілі нават свяцільнікі, дываны  і шторы на вокнах.

Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада» колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго  завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі».  Вільскага прызналі  вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд -  12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь  ( на той час - 480 тыс.  рублёў). Падобна, што яго арыштаваную  кватэру прадаюць дзеля кампенсацыі часткі гэтага штрафа.

Таццяна Сушкіна