Падчас сьвяткаваньня Дня гораду ў Віцебску вуліцамі езьдзіў аўтамабіль з партрэтам Ёсіфа Сталіна. Сьвяткаваньні адбываюцца ў гонар 1043-годзьдзя з дня першай згадкі пра Віцебск у летапісах.

Жыхары Аршанскага раёну пераплацілі 193 500 рублёў за работы па сыстэматычнай дэратызацыі, дэзінфэкцыі і дэзінсэкцыі, якія насамрэч не праводзіліся.

Сустрэча прадстаўнікоў улады з грамадзянамі, якія выказалася за ўсталяваньне памятных крыжоў на месцы масавых пахаваньняў ля вёскі Хайсы і падпісаліся за гэта пад зваротам да старшыні аблвыканкаму, адбылася ў залі Мазалаўскага сельскага выканкаму 31 траўня.

Рабочыя полацкага заводу «Шкловалакно» накіравалі кіраўніку абласнога УУС памятку для міліцыянтаў аб выконваньні міжнародных стандартаў правоў працоўных на аб'яднаньне ў прафсаюз. Віцебскі абласны начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандар Руколь заявіў, што міліцыянты вывучаюць правілы прымяненьня міжнародных дамоваў і паабяцаў даць адказ пісьмова.

Дзяржава пакрые кампаніі працэнты па крэдытах, узятых на стварэньне гарбарна-абутковага голдынгу, у межах якога павінен мадэрнізавацца Віцебскі футравы камбінат.