Плюс 8%. Віцебскі аблвыканкам падвысіў кошты на ваду
Тарыфы на паслугі цепла- і водазабесьпячэньня былі падвышаныя згодна з рашэньнем Віцебскага аблвыканкаму ад 28 жніўня 2017 году. Дакумэнт апублікаваны 7 верасьня і ўступіў у сілу з моманту апублікаваньня.
Віцебскі актывіст «Гавары праўду»: Улады гатовыя да дыялёгу
23 жніўня прадстаўнікі Рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага грамадзкага аб'яднаньня «Гавары праўду» сустрэліся са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіым, а потым у той самы дзень правялі ўстаноўчы сход Віцебскага абласнога аддзяленьня арганізацыі.
Верхнядзьвінскі раён: Начальніца пошты абвінавачваецца ў махлярстве і карупцыі
Полацкі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да начальніцы аддзяленьня паштовай сувязі, якая зьдзейсьніла ашуканскія дзеяньні, а таксама шэраг карупцыйных злачынстваў. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава.
Лукашэнка ў часе візыту на Аршаншчыну: Трэба кіраваць «сталінскімі мэтадамі»
Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі». Кіраўнік Беларусі наведаў 19 жніўня Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусьце» Нацыянальнай акадэміі навук у Аршанскім раёне.
Супраць службовых асобаў Аршанскага райспажыўтаварыства заведзеныя крымінальныя справы
Як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласьці, усяго распачата 13 крымінальных справаў – такі вынік праверкі Аршанскага раённага спажывецкага таварыства, якая ладзілася Аршанскім міжрайкамітэтам КДК супольна зь фінансавай міліцыяй.