Рабочыя полацкага заводу «Шкловалакно» накіравалі кіраўніку абласнога УУС памятку для міліцыянтаў аб выконваньні міжнародных стандартаў правоў працоўных на аб'яднаньне ў прафсаюз. Віцебскі абласны начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандар Руколь заявіў, што міліцыянты вывучаюць правілы прымяненьня міжнародных дамоваў і паабяцаў даць адказ пісьмова.

Дзяржава пакрые кампаніі працэнты па крэдытах, узятых на стварэньне гарбарна-абутковага голдынгу, у межах якога павінен мадэрнізавацца Віцебскі футравы камбінат.

Спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі прысвоенае начальніку ўпраўленьня сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімеру Шалухіну ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 сакавіка.

Інцыдэнт здарыўся ў Воршы, дзе 4 сакавіка каля парку Герояў праходзіла імпрэза Bonsticks – вялікія мяккія цацкі забаўлялі аматараў ласункаў, перш за ўсё дзяцей.

Цяпер ён разьмяшчаецца ў абласным цэнтры па адрасе вул. Кірава, д. 7/13. Цяперашнія камфортныя габінэты з сучаснай аргтэхнікай і новай мэбляй не параўнаць з ранейшымі зацеснымі ўмовамі ў былым памяшканьні раённага суду. Улазіны сабралі шмат гасьцей: прадстаўнікоў органаў улады, вышэйстаячых арганізацыяў, праваахоўнага ведамства, калегаў.