Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласьці пракуратурай выяўленыя парушэньні парадку правядзеньня працэдур дзяржаўных закупак, што стварае спрыяльную глебу для карупцыі.

Упраўленьне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкаму выдала буклет «Гарадоцкі раён». Буклет можна знайсьці сярод інфармацыйных бясплатных матэрыялаў у турыстычна-інфармацыйным цэнтры, які ўрачыста быў адкрыты ў Гарадку напрыканцы 2016 году.

За дванаццаць месяцаў 2016 году ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласьці паступіла 1722,2 мільёну рублёў падаткаў. Гэта на 44 мільёны рублёў менш, чымся ў 2015 годзе.

Як стала вядома з надзейных крыніцаў у сілавых структурах Беларусі, былы баявік «ЛНР» Сяргей Трафімаў, які распавядаў пра тое, што нібыта ўдзельнічаў у забойстве ўкраінцаў у складзе групоўкі «ЛНР», падчас размовы са сьледчымі органамі адмовіўся ад сваіх слоў, сказаных у інтэрвію журналісту – ён заявіў, што хлусіў наконт удзелу ў баявых дзеяньнях і супрацоўніцтва з органамі дзяржбясьпекі «дзеля наданьня сабе значнасьці».

Пра тое, што нельга «апранаць бел-чырвона-белае» і залазіць на ялінку на плошчы Перамогі, а таксама – што вітаць Дзеда Мароза і Сьнягурку можна толькі дзяржаўнымі сымбалямі і атрыбутыкай, распрацаванай для гэтых мэтаў гарвыканкамам, было напісана на сайце «Народныя навіны Віцебска» ў артыкуле пра арганізацыю сьвяткаваньняў каля галоўнай гарадзкой ёлкі.