Аршанскі авіярамонтны завод афіцыйна нацыяналізавалі. Як загадваў Лукашэнка
ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» афіцыйна перайшло пад кантроль беларускай дзяржавы, а ўкраінская «Мотор Січ» выйшла са складу акцыянэраў, піша БелаПАН. Гэта пацьвердзілі ў Дзяржаўным камітэце маёмасьці. Украінцы кажуць, зь імі разьлічыліся за 60% акцыяў заводу.
Намесьніку старшыні Ўшацкага райвыканкаму пагражае да 10-ці гадоў зьняволеньня
Гісторыя ўсплыла пасьля праверкі аднаго зь сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну. «Работнікі фінансавай міліцыі высьветлілі, што першы намесьнік старшыні Ўшацкага райвыканкаму распарадзіўся скрасьці бычка з фэрмы. Ён набыў вакцыну для ўсыпленьня жывёлы, перадаў яе службовым асобам сельгаспрадпрыемства, распрацаваў плян вывазу бычка з фэрмы і дастаўкі яго ў прыватную сялянскую фэрмэрскую гаспадарку Ўшацкага раёну», — расказвае падрабязнасьці Камітэт дзяржкантролю.
Віцебскія бізнэсоўцы абмеркавалі свае праблемы на круглым стале
На базе адукацыйнай пляцоўкі «Фабрыка-лябараторыя Robovita» прайшоў круглы стол «Эканамічнае, сацыяльнае і бізнэс аблічча Віцебскай вобласьці. Да новага балянсу сіл, сродкаў і магчымасьцяў». Ключавымі запрошанымі сьпікерамі выступілі эканамісты Яраслаў Раманчук, Леанід Заіка і Марына Слонімская.
У Воршы да канца году ўведзенае ваеннае становішча?
Празь некаторы час пасьля таго як Лукашэнка абвясьціў, што Ворша будзе на «ваенным становішчы», у горадзе зьявіліся людзі ў камуфляжы. Мясцовы сайт orsha.eu са спасылкай на «надзейныя крыніцы» паведамляе, што АМАП будзе патруляваць гарадзкія вуліцы прынамсі да канца 2018 году.
Экс-мэр Воршы, у дом да якога ўрываліся сілавікі, знайшоў новую працу
Былы старшыня Аршанскага райвыканкаму Леанід Пянькоўскі вярнуўся ў Бешанковіцкі раён. Ён цяпер кіруе сельгаспрадпрыемствам – ЗАТ «АСБ – Агра Наватар». Пра гэта інфармуе сайт адміністрацыі Бешанковіцкага раёну.